Крынічнік выпрасаваны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крынічнік выпрасаваны, Крынічнік зграбны[1] (Veronica polita) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Сцёблы слабыя, тонкія, ляжачыя, узыходзячыя, густа аблісцвенныя, 10-25 см вышынёй.
Лісце на кароткіх хвосціках, круглява-сэрцападобнае да зваротнаяйкападобнага, 7-9 (10) мм даўжынёй, 6-7 мм шырынёй, амаль трохкутнае, пры аснаванні ўсечанае, круглявае або сэрцападобнае, таўставатае, голае або рассеяна валасістае.
Кветкі па адной на доўгіх кветаножках, у пазухах звычайнага або трохі паменшанага лісця. Чашачка глыбока чатырохраздзельная. Вяночак інтэнсіўна блакітны або сіні, з пурпурным зевам 5-8 мм у дыяметры, трохі даўжэй чашачкі або роўны ёй. Тычынкі карацей вяночка, выгнутыя.
Плод — каробачка, трохі ўздутая, амаль круглявая або пупышкападобная.
Remove ads
Распаўсюджанне
Від распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Ва Украіне сустракаецца паўсюдна, расце на адкрытых месцах, і сярод хмызнякоў.
Таксанамія
Від Крынічнік выпрасаваны ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік выпрасаваны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Veronica didyma
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads