Кузьма Пятровіч Грыб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кузьма Пятровіч Грыб (19111943) — малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Хуткія факты Кузьма Пятровіч Грыб, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Кузьма Грыб нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Сінск (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года Грыб быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб камандаваў узводам 182-га гвардэйскага стралковага палка 62-й гвардзейскай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[2].

28 верасня 1943 года Грыб адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Дняпро. Ягоны ўзвод замацаваўся на плацдарме на заходнім беразе і адбіў варожую кантратаку. У гэтым бое Грыб загінуў. Пахаваны ў вёсцы Куцаволаўка  (укр.) Ануфрыіўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украіны[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года, гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Герой Савецкага Саюза[3]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Гриб Кузьма Петрович (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 6 красавіка 2022.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads