Купена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купе́на[1][2], або Саламонава пячатка[3] (Polygonátum) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Відаў (па розных падліках) ад 30 да 50.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»), Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках у пазухах лісця. Плод — ягада.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: купена духмяная (Polygonatum odoratum) (народныя назвы: зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і купена шматкветная (Polygonatum multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.
Значэнне і выкарыстанне
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Купена, Саламонава пячатка у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads