Купена духмяная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купе́на духмяная[1] (Polygonatum odoratum) — кветкавая расліна роду Купена (Polygonatum) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Remove ads
Назвы
Купена духмяная, саламонава пячатка, зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік[1].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см, з доўгім і тоўстым вузлаватым карэнішчам. Сцябло голае, граністае, у верхняй частцы сагнутае дугой. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, падоўжана-эліптычнае, зрэдку яйцападобнай формы, з гладкім краем. Кветкі адзіночныя або па 2 (па 3—5, радзей па 2[2]) на кветаносах у пазухах лісця, белыя з зеленаватым адценнем. Пялёсткаў і тычынак — 6. Плод — ягада сінявата-чорнага колеру.
Расліна ядавітая.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[3].
Расце на лугах, узлесках і палянах, у хваёвых, мяшаных, зрэдку — шыракалістых лясах, у хмызняках на берагавых схілах. Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[3] і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3][4].
Гаспадарчае значэнне
Дэкаратыўная і лекавая расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце і карэнішчы.
Маладыя парасткі і багатыя на крухмал карэнішчы ядомыя[5].
У прыродзе з’яўляецца кормам плямістым аленям і алтайскім маралам[5].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Купена душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads