Кізільнік чарнаплодны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кізі́льнік чарнаплодны[1] (Cotoneaster melanocarpus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 2[1] м. Маладыя парасткі лямцава апушаныя. Старыя галінкі голыя, бліскучыя, чырвона-бурага колеру. Лісце чаргаванае, на чаранках, простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — бела-лямцавае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовыя, па 5—15[1] у рыхлых гронках. Плод — яблык чорнага колеру з шызаватым налётам і 2—4[1] костачкамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Усходняй Еўропы, Скандынавіі, у Сібіры, Паўночна-Усходнім Кітаі, Манголіі, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт і мезатроф[2].
Расце ў стэпах, на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маі[1](у чэрвені—ліпені[3]). Апыляецца насякомымі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку[1] (у жніўні—верасні[3]).
Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Прыднястроўі і Эстоніі.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Лекавая (мачагонны, жаўцягонны і вяжучы сродак)[1] і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Кизильник черноплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Чырвоная кніга Беларусі Архівавана 8 лютага 2020. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads