Кіпарыс вечназялёны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіпарыс вечназялёны
Remove ads

Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) — від хвойных вечназялёных дрэў кіпарысавых (Cupressaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Галінка з шышкамі

Дрэва вырастае вышынёй 25-30 м, з прамым ствалом да 50-60 см у дыяметры. Лісце цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Вядома некалькі разнавіднасцяў — з пірамідальнай або разгалістай кронай.

Пашырэнне

У прыродзе сустракаецца на поўдні Еўропы і захадзе Азіі, дзе разводзіцца з антычных часоў. Расце даволі хутка, пераносіць працяглую засуху і кароткачасовыя паніжэнні тэмпературы да −20 °C. Дажывае да 2000 гадоў.

У культуры з антычных часоў. Міжнародная Чырвоная кніга лічыць кіпарыс таксонам мінімальнай рызыкі[1].

Выкарыстанне

Культывуюцца часцей за ўсё пірамідальныя формы (напрыклад, у Крыме і на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа). У Турцыі часта высаджваецца на могілках.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads