Віктар Міхайлавіч Каранкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска[1].
У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2].
У 1997—2004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2004—2006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2006—2012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[3].
12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыку[4].
Remove ads
Санкцыі
У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].
Сям’я
- Брат — Антон Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1983) — беларускі палітык.
Узнагароды
Зноскі
- День знаний в родной школе Кировска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2022. Праверана 12 жніўня 2024.
- Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
- Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . БЕЛТА (31 жніўня 2018).
- Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads