Кірыл Ільіч Смоліч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Ільіч Смоліч (1824, Дзержыцы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 1909) — святар, протаіерэй.

Хуткія факты Кірыл Ільіч Смоліч, Адукацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дзержыцах Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Пасля заканчэння ў 1847 годзе Мінскай духоўнай семінарыі пасвечаны ў святары да Успенскай царквы ў Сморках Барысаўскага павета. На прыходзе адкрыў народную школу, дзе сам быў настаўнікам. З 1867 года настаяцель Успенскай царквы ў Крыжагорску (Халяўшчыне) Мінскага павета — былым каталіцкім прыходзе. На прыходзе адкрыў дзве школы — мужчынскую і жаночую. Протаіерэй (1882), пастаянны член Мінскага павятовага Вучэльнага савета (1896), духаўнік благачыннай акругі (1897). У 1908 годзе ў Астрашыцкім Гарадку арганізаваў аддзел Саюза рускага народа.

Thumb
Магіла Кірыла Смоліча каля былой царквы.

Пахаваны каля Успенскай царквы ў Крыжагорску, побач з жонкай Сафіяй Філімонаўнай (4 жніўня 1824 — 20 студзеня 1909).

Remove ads

Узнагароды

Сярод шматлікіх узнагарод меў ордэны Св. Ганны 2 і 3 ступені, Св. Уладзіміра 4 і 3 ступені, атрымаў спадчыннае дваранства і меў дваранскі герб.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads