Лаганец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лагане́ц[1][2] (Leontodon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае 79[3] (каля 50[2]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае, у прыкаранёвай разетцы або каля асновы сцябла. Кветкі жоўтага або аранжавага колеру. Суквецце — кошык. Плод — сухая сямянка з чубком.
Некаторыя віды
- Leontodon autumnalis L. — Лаганец асенні, ці Млячай, ці Млечай, ці Залатушная трава
- Leontodon danubialis Jacq. — Лаганец дунайскі
- Leontodon hispidus L. — Лаганец шурпаталісты, ці Лаганец шурпатаваласісты
- Leontodon saxatilis Lam. — Лаганец скальны
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- Leontodon (англ.)(недаступная спасылка). // The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 14 красавіка 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads