Лаздзея
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаздзе́я[2], таксама Лаздзіяй (літ.: Lazdijai) — горад у Аліцкім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзейскага раёна. Размешчаны на поўдні краіны, за 52 км ад Аліты, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Remove ads
Этымалогія назвы
Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).
Гісторыя
Першае пісьмовае згадванне пра Лаздзею датуецца 1532 годам[3]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.
17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[4] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Герцагстве Верашаўскім, з 1815 года — у Царстве Польскім пад уладай Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.
З 1918 года — у складзе Літвы, з 1940 года — у Літоўскай ССР.
11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1894—1895)
- Могілкі: старыя каталіцкія, евангеліцкія
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads