Ларс Онсагер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларс О́нсагер (англ.: Lars Onsager; 27 лістапада 1903, Осла — 5 кастрычніка 1976) — амерыканскі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947), Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1953).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Нарвежскую вышэйшую тэхнічную школу ў Тронхейме (1925). З 1928 у ЗША. З 1933 у Іельскім універсітэце (з 1945 прафесар), з 1972 ва ўніверсітэце Маямі.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па тэорыі нераўнаважных працэсаў, тэорыі электралітаў, тэорыі фазавых пераходаў, дынаміцы квантавых вадкасцей.
Вывеў ураўненне залежнасці электраправоднасці раствораў ад іх канцэнтрацыі (1926; ураўненне Онсагера). Адкрыў прынцып сіметрыі кінетычных каэфіцыентаў і вывеў суадносіны ўзаемнасці (гл. тэарэма Онсагера). Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных уласцівасцей плоскай крышталічнай рашоткі. Прапанаваў тэорыю квантавых віхроў у звышцякучым геліі (1949).
Remove ads
Узнагароды
- Залаты медаль імя Б. Румфарда (1953).
- Медаль імя Х. Лорэнца (1958).
- Нобелеўская прэмія 1968.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads