Лахты

горад у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лахтыmap
Remove ads

Ла́хты (фінск.: Lahti, шведск.: Lahtis) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).

Хуткія факты Краіна, Ляні ...
Remove ads

Назва

Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».

Гісторыя

Thumb
Лахты ў 1913 годзе, краявід з возера Весіярві. Будынак са шпілем злева — Гістарычны музей горада, справа ўзвышаецца гарадская ратуша.

Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[3], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.

Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.

Remove ads

Геаграфія

Насельніцтва

Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[4]

Больш інфармацыі Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008, Год ...
Remove ads

Прамысловасць і эканоміка

Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[5]

Культура

У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).

З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[6]

Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.

Sibeliustalo

У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол з дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[7].

Музеі

Thumb
Лыжны музей.
  • Гарадскі гістарычны музей (фінск.: Lahden historiallinen museo).
  • Мастацкі музей Лахты (фінск.: Lahden taidemuseo). Сумесна з ім працуе Музей плаката (фінск.: Julistemuseo), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката.
  • Лыжны музей (фінск.: Hiihtomuseo).
  • Музей радыё і тэлебачання (фінск.: Radio- ja tv-museo).
  • Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.
Remove ads

Спорт

Thumb
Thumb
Лыжныя трампліны ў спартыўным цэнтры Лахты

Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[8].

Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964[9], 1968[10] і 1972[11] гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.[12]

Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.

Thumb
Балід водна-маторнай «F1» на возеры Весіярві, 7 чэрвеня 2008

У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзе[13].

У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.

Remove ads

Транспарт

Thumb

У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала.[14] Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».

Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[15] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.

Падрабязней гл. таксама: :fi:Lahden oikorata
Remove ads

Сувязь

Радыёвяшчанне

У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ. (Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[16]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы[17]

Зноскі

  1. NLS Geographic Names RegisterNational Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q979330'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q56169280'></a>
  2. Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлёярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 6 жніўня 2025)
  3. У выходныя разнастайныя падзеі набралі вялікую колькасць наведвальнікаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 ліпеня 2012.(Праверана 6 жніўня 2025)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads