Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі
Remove ads

Ла́ўрышаўскія археалагі́чныя экспеды́цыі, ЛАЭ — археалагічныя экспедыцыі, якія ў 2011—2021 гадах вялі археалагічныя раскопкі ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — 1-й паловы XIX ст. Абследавалася таксама стаянка каменнага і бронзавага вякоў каля Гнесічаў (Шчорсаўскі сельсавет). Экспедыцыі працягнулі археалагічнае вывучэнне мясцовасці, якое пачалося ў 1971 годзе.

Thumb
Археалагічная экспедыцыя ў Лаўрышаве, 2015 год. Праца на раскопе.
Remove ads

Асноўныя звесткі

Thumb
Войшалк у манастыры. Мініяцюра Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага зводу, XVI ст. Захоўваецца ў Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь у 1264—1267 гадах), заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Паводле царкоўнага падання, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалагічных даследаванняў было вызначэнне дакладнага месца першапачатковага размяшчэння манастыра, які быў адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

У экспедыцыях удзельнічалі добраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 года — доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (Мінск)[2]. Даследаванні вяліся пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з добраславення архіепіскапа Гурыя[3], а з 2016 — і з добраславення мітрапаліта Паўла[4].

Thumb
Мясцовасць у Лаўрышаве, дзе вяліся раскопкі, Свята-Успенская царква (упершыню згадана ў 1517 годзе як манастырская, нанова пабудавана каля 1775 года).

Экспедыцыі сабралі вялікі археалагічны матэрыял, які сведчыць, што манастыр з часу заснавання размяшчаўся на месцы вёскі Лаўрышава, каля ракі Валоўкі. Сучасны манастыр, адноўлены ў 1913 і зноў у 2007 годзе, знаходзіцца каля в. Гнесічы. У ходзе раскопак выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Ён суаднесены з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых звестках была пабудавана ў манастыры каля 1350 года на сродкі наваградскага князя Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагменты глінянага посуду, кафлі, вырабаў з металу і шкла XIII—XVIII стст. У 2015 годзе выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 годзе вялося даследаванне падземнага збудавання[5]. У 2017—2018 гадах выяўлены фундамент старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 гадах вяліся раскопкі гэтага фундамента[7].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Навуковыя публікацыі

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads