Лаўстыкі
вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаўсты́кі[2] (трансліт.: Laŭstyki, руск.: Лавстыки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На захадзе меліярацыйны канал.
Экалогія і прырода
На ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капаткевічы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з 40-х гадоў XVIII стагоддзя як вёска ў Рудабельскім войтаўстве Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. ва ўладанні Лапаў. На 1844 год у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стане на 1870 год належала барону А. Я. Урангелю. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты напачатку красавіка 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі больш за 800 жыхароў, у тым ліку з іншых вёсак (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў цэнтры вёсцы і ў 0,2 км на паўднёвы захад ад яе). 30 жыхароў загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 94 двары, 290 жыхароў.
Дынаміка
- 1844 год — 18 двароў.
- 1908 год — 76 двароў, 545 жыхароў.
- 1916 год — 84 двары.
- 1924 год — 448 жыхароў.
- 1940 год — 115 двароў, 496 жыхароў.
- 1959 год — 158 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 71 двор, 182 жыхары.
- 2004 год — 74 двары, 179 жыхароў.
Зноскі
- Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads