Леанід Міхайлавіч Сандалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Міхайлавіч Сандалаў
Remove ads

Леанід Міхайлавіч Сандалаў (10 красавіка (28 сакавіка) 1900, г. Вічуга Іванаўскай вобласці — 23 кастрычніка 1987, Масква) — савецкі военачальнік. Генерал-палкоўнік (1944).

Хуткія факты Леанід Міхайлавіч Сандалаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У восем гадоў бацькі аддалі яго ў Тэзінскае пяцікласнае фабрычнае вучылішча, якое скончыў з пахвальнай граматай.

Да 1919 года працаваў на фабрыцы. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў мясцовай камсамольскай арганізацыі. Увесну 1919 года добраахвотна паступіў на Іванава-Узнясенскія курсы камсаставу, затым ваяваў на франтах Грамадзянскай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года. Член КПСС з 1925 года.

У 1926 годзе скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу камандзіраў, у 1934 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1937 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба.

Ён удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. З 1940 года начальнік штаба, у ліпені-жніўні 1941 года — камандуючы 4-й арміяй, начальнік штаба Цэнтральнага фронту. Удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Жабінкі, Кобрына і інш. У 1941—1945 гадах начальнік штаба Бранскага, 2-га Прыбалтыйскага, 4-га Украінскага франтоў.

Да 1953 года — на камандных пасадах у Савецкай арміі. У 1953—1955 гадах знаходзіўся ў распараджэнні Міністра абароны СССР. З верасня 1955 года ў запасе.

Л. М. Сандалаў — аўтар шэрагу мемуараў пра Вялікую Айчынную вайну: «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1965), «Перажытае» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

У 1966 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам горада Кобрына (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 261 ад 30.08.1966)[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads