Лучыцы (Петрыкаўскі раён)
вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́чыцы[1] (трансліт.: Lučycy, руск.: Лучицы) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Лучыцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска адносілася да Мазырскага павета, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала ўваходзіць у склад Мазырскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
З сярэдзіны XVIII ст. вёска вядома як уладанне старажытнага шляхецкага роду Яленскіх гербу «Корчак». Маёнтак Лучыцы (разам з Дунайчыцамі, Капаткевічамі і Людзяневічамі) стаў адной з галоўных і любімых сядзіб Яленскіх, якія мелі значныя маёнткі ў Новагародскім ваяводстве і Мазырскім павеце, дзе займалі высокія земскія пасады і адносіліся да рэгіянальнай эліты. Маёнтак Лучыцы аб'ядноўваў у сабе фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня, якія размяшчаліся паблізу адзін ад аднаго.

Першым дакладна вядомым уласнікам вёскі быў Рафал-Юзаф Антонавіч Яленскі (каля 1710—1780), новагародскі кашталян (1773—1780). Пасля яго вёска пераходзіла яго прамым нашчадкам — сыну Яну Рафалавічу Яленскаму (каля 1756—1810), мазырскаму павятоваму маршалку (1795—1802); унуку — Феліксу Янавічу Яленскаму (1775—пасля 1817), мазырскі павятовы маршалак (1805—1808); праўнуку — Напалеону Феліксавічу Яленскаму (1810—1883).
Пры Напалеоне Феліксавічу Яленскім родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у Мазырскім павеце у 1839 налічваў 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У 1839 Напалеон Яленскі быў асуджаны за ўдзел у таемным таварыстве і антыўрадавай дзейнасці, аднесены да трэцяга разраду дзяржаўных злачынцаў, пазбаўлены дваранства і сасланы шараговым жаўнерам служыць у расійскае войска ў асобны Каўказскі корпус. Яго нерухомую маёмасць было дазволена пакінуць законным спадчыннікам.
Па вяртанні з каўказскай ссылкі ў родны маёнтак Лучыцы ў 1844, Напалеон займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. Пасля многіх год, якія мінулі з часу дзейнасці ў таемным таварыстве дваран у Мазырскім павеце, Напалеон Яленскі змяніў свае нейтральнае стаўленне да сацыяльнай канцэпцыі «пасябраваць з сялянамі», якую ў свой час шырока прапагандаваў у літоўска-беларускіх губернях сярод дваран эмісар Шыман Канарскі (1808—1839), і арганізаваў у сваіх лучыцкіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў.
Напалеон Яленскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, уваходзіўшы ў групоўку «белых». За ўдзел у паўстанні ён быў высланы ў Сібір і па моцы ўказу ад 10 снежня 1865 вымушаны прадаць усе свае маёнткі, у тым ліку і Лучыцы. Напалеон Яленскі вярнуўся ў 1868 са ссылкі і пасяліўся ў Варшаве, а памёр 11 мая 1883 у Цепліцах (Чэхія, Аўстра-Венгрыя). У сваім тастаменце ён запісаў 23 800 рэйнскіх залатых на асвету і стыпендыю для сялянскіх дзяцей свайго былога маёнтка ў Мазырскім павеце.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Рафал-Юзаф Антонавіч Яленскі (каля 1710—1780), новагародскі кашталян (1773—1780), уласнік Лучыц
- Ян Рафалавіч Яленскі (каля 1756—1810), мазырскі павятовы маршалак (1795—1802), уласнік Лучыц
- Фелікс Янавіч Яленскі (1775—пасля 1817), мазырскі павятовы маршалак (1805—1808), уласнік Лучыц
Вядомыя ўраджэнцы
- Напалеон Феліксавіч Яленскі (1810—1883), грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, уласнік Лучыц, маянтковец Мазырскага павета
- Іван Паўлавіч Азёмша (1851—1916) — беларускі казачнік.
- Міхась Зізюк (нар. 1967) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads