Любоў Рыгораўна Румянцава

беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Любоў Рыгораўна Румянцава
Remove ads

Любоў Рыгораўна Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943(1943-04-18)[1], Пяцігорск, Стаўрапольскі край18 лістапада 2020(2020-11-18), Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1978).

Хуткія факты Любоў Рыгораўна Румянцава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 18 красавіка 1943 года ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю РСФСР.

Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 года працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 года — на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра).

Памерла 18 лістапада 2020 года ў Мінску[2].

Творчасць

Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас[ru]» Ж. Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава[ru]», «Таленты і паклоннікі[ru]» А. Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана[ru]» Э. Дэ Філіпа) і інш.

Здымаецца ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусветную вядомасць, любоў і прызнанне гледачоў.

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Агучванне

  • 1987 — Ладдзя роспачы

Узнагароды

  • Дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі» ў фільме «Альпійская балада» на фестывалі «Прыбалтыйская вясна» (1966);
  • Медаль «За працоўную доблесць» Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (29.07.1971);
  • Нагрудны знак «Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР» за шматгадовую актыўную дапамогу камандзірам і паліторганам у камуністычным выхаванні савецкіх воінаў ад ЦК прафсаюза працаўнікоў культуры (20.02.1978);
  • Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай інтэлігенцыі (пасля 40) (1995);
  • «За лепшую жаночую ролю» ў спектаклі «Таленты і прыхільнікі» (Домна Панцялееўна) — «Маладзечанская сакавіца-1997»;
  • «Лепшая жаночая роля» ў спектаклі «Філумена Мартурана» на VI Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-1999»;
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай культуры» (2000 г.);
  • Медаль «За выдатныя заслугі ў Беларускім кінематографе» Беларускага саюза кінематаграфістаў (2000);
  • Юбілейны знак «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнага руху» (2004).
  • Ордэн Францыска Скарыны — за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сферы культуры (2008)
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads