Людовік II Заіка

кароль Заходне-Франкскага каралеўства (877—879) From Wikipedia, the free encyclopedia

Людовік II Заіка
Remove ads

Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.

Хуткія факты 2-і кароль Заходне-Франкскага каралеўства, Каранацыя ...
Remove ads

Жыцяпіс

У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў Папа Рымскі Ян VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.

У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.

У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.

Remove ads

Сям’я

Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.

Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.

Зноскі

  1. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 313–315. — ISBN 978-2-9501509-3-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1081905'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q43295'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13422577'></a>
  2. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads