Люкшына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́кшына — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Вялікае Жэжліна.
Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,87 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,7 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады 2,58 млн. м³. Плошча вадазбору 27,2 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 да 10—13 метраў, пераважна спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы пойма шырынёй 150—200 метраў. Зона мелкаводдзя пясчаная і займае каля 26 % плошчы возера. Пачынаючы з глыбіні 2 м дно выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Жэжліна, Бобрыца і ракой Бярозаўка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласць 30—80 м ад берага возера і да глыбіні 5 м (пашыраны харавыя водарасці).
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Мыслівец І. А. Люкшына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 231. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Люкшына Архівавана 21 жніўня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads