Ляплёўка

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляплёўкаmap
Remove ads

Ляплёўка[1] (трансліт.: Liaplioŭka, руск.: Леплёвка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, на рацэ Капаеўцы (прыток Заходняга Буга), на аўтадарозе БрэстТамашоўка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Дамачава, якім валодаў князь Вітгенштэйн; 196 мужчын, 108 жанчын. У 1875 годзе ў вёсцы быў пабудаваны з цэглы сядзібны дом, акружаны пейзажным паркам плошчай 7 га. У 1886 годзе працавалі вадзяны млын і лесапільня. У 1890 годзе сяляне вёскі ў Клейнікаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, якое мела 368,7 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вадзяныя млыны, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У ліпені 1933 года ў вёсцы адбылося выступленне сялян супраць падатковага прыгнёту.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе ў складзе Дамачаўскага раёна, цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 54 двары, загубілі 15 мірных жыхароў; 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах.

23 верасня 1942 года гітлераўцы вывезлі з Дамачаўскага дзіцячага дома 55 дзяцей разам з выхавацельніцай П. Грахольскай і расстралялі іх каля в. Ляплёўка.

У 1956 годзе аднесена да Брэсцкага раёна ў сувязі з ліквідацыяй Дамачаўскага раёна. Да 1957 года цэнтр Ляплёўскага сельсавета[2]. З 1959 года ў складзе саўгаса «Дамачаўскі».

Remove ads

Насельніцтва

  • 178 двароў, 1009 жыхароў (1876)
  • 51 двор, 614 жыхароў (1886)
  • 149 двароў, 808 жыхароў (1897)
  • 870 жыхароў (1905)
  • 22 двары, 162 жыхары (1921)
  • 220 двароў, 460 жыхароў (1940)
  • 741 жыхар (1970)
  • 229 гаспадарак, 564 жыхары (1997)
  • 208 гаспадарак, 508 жыхароў (2005)

Інфраструктура

  • Базавая школа

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лыплі́ўка, Лупле́ўка
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads