Дамачаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамачаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава.
Remove ads
Гісторыя
15 студзеня 1940 года ўтвораны Дамачаўскі пасялковы савет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да Дамачаўскага пассавета былі далучаны вёскі Ляплёўка, Кабёлка і Дубіца скасаванага Ляплёўскага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года ў склад пассавета са скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі[2]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Дамброўка і Лашнева[3]. 18 снежня 1972 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэрскага сельсавета (вёскі Гута, Дубок, Навасады, Рудня і Чэрск)[4].
17 верасня 2013 года Дамачаўскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных змен[5].
Remove ads
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Дамачава) — 1854 чалавекі[6], з іх 88,5 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 4,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2794 чалавекі[8].
Зноскі
- Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 6 кастрычніка 2018.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads