Ляпіс Трубяцкі

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляпіс Трубяцкі
Remove ads

«Ляпіс Трубяцкі»[1], або Ля́пис Трубецко́й — беларускі рок-гурт.

Хуткія факты Ляпіс Трубяцкі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя гурта

1990—1995

Гурт утварыўся ў лютым 1990 года. Даў свой першы канцэрт на фэсце «Тры колеры» ў Мінску. Лідарам ад самага пачатку стаў студэнт Інстытуту культуры Сяргей Міхалок. Іншымі ўдзельнікамі першага складу былі бас-гітарыст калектыву Дзмітрый Свірыдовіч, гітарыст Руслан Уладыка і ўдарнік Аляксей Любавін.

Удзельнікі гурта «Ляпіс Трубяцкой» збіраліся ў той час пераважна на канцэртах. Пераход групы ад «віртуальнага» існавання да «рэальнага» адбыўся пасля першага сур’ёзнага выступу групы на «Фэсце музычных меншасцей» у Доме настаўніка ў Мінску.

Яўген Калмыкаў (будучы дырэктар калектыву) стаў першым чалавекам, які прапанаваў музыкантам ганарар за сольнае выступленне (таксама першае) у 1994 на піўным шоу ў кавярні «Время» («Час») у ДК Мінскага трактарнага завода. Прыкладна ў гэты час адбыўся і першы тур гурта па Беларусі (на аўтобусе) у межах «Next Stop New Life», у якім гледачам прадстаўлялася сумесная з тэатрам «Бамбукі» (кіраўнік — Сяргей Міхалок) рок-опера «Заваёва космасу».

Затым у 1994 «Ляпіс Трубяцкой» улетку прыняў удзел у фэсце «КГ. Сердитый праздник», які праходзіў у мінскім Палацы спорту з удзелам расіян: «Чайф», «Два самолёта», «Чуфелла марзуфелла» і іншых. Крыху пазней музыкі апынуліся на прыдуманым мастаком Васілём Пачыцкім фэсце «Неизвестное кино Гагарина» («Невядомае кіно Гагарына»), дзе таксама выступалі «Зартипо» і «Хламкин едет в Израил». Поспех канцэрту навёў на думку аб выпуску касеты. У выніку быў зроблены запіс выступу ў «Альтэрнатыўным тэатры» падчас «Рок-абанемента», які выйшаў у Беларусі ў 1995 годзе пад назвай «Любови капец» (не блытаць са зборнікам 1998).

Першы тыраж касеты склаў каля 100 штук, з якіх прададзена было толькі дваццаць (пазней, на хвалі поспеху «Ранетого сердца», яна была перавыдадзена). Але кожны ўсё яшчэ займаўся сваімі справамі: Яўген Калмыкаў працаваў у аб’яднанні «Клубный стиль», Сяргей Міхалок курыраваў клуб «Аддис-Абеба» і кіраваў тэатрам «Бамбукі» (усе акцёры — мужчыны, па аналогіі з японскім тэатрам «кабукі»). Склад быў той самы, хіба што бас-гітарысты часта змяняліся (Алег «Паганіні» Усціновіч, Алег Ладо).

1996—1997

Усё рэзка змянілася ў 1996 пасля канцэрту ў «Палацы шахмат і шашак». Менавіта там іх заўважыў кіраўнік «Комплексбанка» Яўген Краўцоў. Ён прапанаваў зрабіць запіс на сваёй студыі «Mezzo Forte». Прыкладна ў гэты час групу ўзмацнілі Ягор Дрындзін (труба), Віталь Драздоў (скрыпка, вакал), Павел Кузюковіч (вальторна) і Аляксандр Ролаў (гітара, сышоў праз паўгода). Вынікам стаў альбом «Ранетое сердце», афіцыйна прадстаўлены 21 чэрвеня 1996 года на «Свяце музыкі» ў мінскім парку Горкага. Продажы «Ранетого сердца» білі ўсе беларускія рэкорды. Па розных ацэнках (касеты выдавалі ўсе хто хацеў, і дакладнай лічбы ніхто не ведае) тыраж склаў ад 20 да 30 тысяч асобнікаў.

Апафеозам узлёту стала трэцяя цырымонія ўручэння беларускіх музычных узнагарод «Рок-каранацыя-96». «Ляпісу Трубяцкому» дасталіся тры ўзнагароды з чатырох магчымых. «Лепшы аўтар тэкстаў года» (узнагарода падзеленая з Касяй Камоцкай з гурта «Новае Неба»), «Альбом года» і «Лепшы гурт года» (так званая «Вялікая карона», што азначала, што «Ляпіс Трубяцкой» зараз — «рок-кароль»). У тым жа 1996 годзе, Васіль Шугалей адвёз касету гурта ў Маскву, дзе да яе выявілі пэўную зацікаўленасць у «Тон студии Союз» (філіял «Союз»'у, які займаецца падрыхтоўкай праектаў да продажу іншым фірмам). Аднак за наступны год быў выдадзены толькі канцэртны запіс з прэзентацыі праграмы «Смяротнае вяселле».

1998

У лютым 1998 у Маскве выходзіць запісаны яшчэ ў 1997 «Ты кинула» з паловай старых і паловай новых песень. Падчас яго запісу з калектыву сыходзяць Алег Ладо і Віталь Драздоў. Першага спачатку ў якасці сесійнага музыканта замяняе Валерый Башкоў, але трохі пазней вяртаецца бас-гітарыст першага складу Дзмітрый Свірыдовіч. На месца Драздова прыходзіць другі вакаліст Павел Булатнікаў (былы ўдзельнік мiнскага дуэту «Ліцэй»). У канцы года беларускім рэжысёрскім тандэмам «Bolek & Lolek» (М. Тымінько і А. Церахаў) здымаецца першы ў гісторыі гурта відэакліп — «Ау». Ён быў зроблены аматарскім чынам: з размаляваных на камп’ютары ўручную фотаздымкаў музыкантаў гурта.

Альбом «Ты кинула» прыносіць групе неверагодны поспех у Расіі і краінах СНД. У вясну «Ляпіс Трубяцкой» здзяйсняе першыя за паўтары гады гастролі па Беларусі.

У канцы 1998 года выйшаў альбом рэміксаў песень гурта «Ляпис-Дэнс», да стварэння якога самі музыкі не мелі ніякага дачынення, а ў жніўні па ініцыятыве Яўгена Краўцова быў выпушчаны зборнік «архіўных» запісаў гурта «Любови капец». Хітом робіцца запісаная ў 1996 для «Ранетого сердца» версія песні Алега Квашы «Зялёнавокае таксі», якая, у той жа час, ператвараецца ў падставу для скандалу, узнятага аўтарам песні напачатку 1999.

1999—2000

Увосень 1998 года пачынаецца падрыхтоўка матэрыялу для новага альбому. Альбом «Красота» выходзіць 12 мая 1999[2], і музыкі зноў пачынаюць актыўную гастрольную дзейнасць, значнае месца ў якой займае ўдзел у непалітычнай частцы туру «Так!» у верасні-кастрычніку. Увосень пачынаецца падрыхтоўка новага матэрыялу. Першая песня «Вінаградная лаза» запісваецца ў Мінску на студыі «Mezzo Forte» ў верасні і зводзіцца ў Францыі англійскім прадзюсарам Віктарам Пендлберы.

Напачатку 2000 года студыя «Союз» перавыдала прыналежны ёй альбом «Красота» пад назвай «Всем девчонкам нравится…». У перавыданне ўвайшлі тры новыя песні — «Любовь повернулась ко мне задом» («Каханне павярнулася да мяне задам»), «Крошка моя» («Лялечка мая»; кавер-версія хіту «Руки вверх!») і «Виноградная лоза» («Вінаградная лаза»). У гэты ж час выходзіць музычны фільм пра гурт «Усім дзяўчынкам падабаецца…». На гэтым супрацоўніцтва з «Союзам» на той момант скончылася.

У студзені 2000 у Мінску на студыі Беларускага тэлебачання запісваецца новы альбом назвай «Тяжкий». Падчас запісу дыску ў якасці запрошанага музыкі з’яўляецца Іван Галушка (трамбон), які праз некалькі месяцаў уліваецца ў склад гурта ў якасці трэцяга ўдзельніка духавое секцыі (Я. Дрындзін — труба, П. Кузюковіч — трамбон). «Ляпісы» падпісваюць кантракт з расійскай рэкард-кампаніяй «Real Records», якая 15 мая таго ж года выпускае іх новы альбом. Дыск выклікаў неадназначную рэакцыю. Праграмныя дырэктары маскоўскіх радыёстанцый вельмі неахвотна бралі ў свой эфір песні з «Тяжкага», MTV і ОРТ адмаўляліся круціць кліпы «Спорт мінуў», «Дружбак» і «Па алеях» (зняты з удзелам комік-трупы «Маскі-шоу»). Затое Арцемій Троіцкі назваў «Тяжкий» «лепшым, што было выдадзена ў Расіі ў 2000 годзе».

2001—2002

Першым сінглам з наступнага альбому стала песня «Галубы». Ролік, рэжысёрам якога стаў Ігар Пашкевіч (ён жа экранізаваў у 1999 «Яблыні»), здымаўся ў пачатку студзеня ў Мінску на Мінскім веласіпедным заводзе. Кліп быў узяты ў эксклюзіў MTV і ў сакавіку 2001 стаў самым ратуемым на гэтым канале відэаролікам.

У сакавіку таго ж года музыкі гурта «Ляпіс Трубяцкой» сталі ініцыятарамі стварэння творчага аб’яднання «Дзеці Сонца». Мэта аб’яднання — прапагандаваць пазітыўную вясёлую музыку, незалежна ад таго, хто яе выконвае — прызнаныя зоркі ці таленавітыя пачаткоўцы. У мэтах прасоўвання гэтай ідэі быў створаны аднайменны рэкорд-лэйбл «Дзеці Сонца», стылявыя прыярытэты якога — ска, рэгі, рага, «цыганшчына» і іншая «сонечная музыка». Да канца года выйшла два дыска[2]. У творчае аб’яднанне «Дзеці сонца» увайшлі: «Ляпіс Трубяцкой», «Zdob și Zdub», «ТТ-34», «Крамбамбуля», «Мантана», «Саша i Сирожа», «Піва ўдваіх».

Улетку 2001 быў зняты кліп на песню «Сочы», якая, як і «Галубы», мела вялікі поспех. У верасні выйшаў альбом «Юность» — самая паспяховы дыск ад часоў «Красоты».

Паміж тым напачатку 2001 года на змену Дзмітрыю Свірыдовічу прыйшоў Аляксей Зайцаў (бас-гітара), а праз год групу пакінуў яшчэ адзін удзельнік першага складу — Аляксей Любавін (ударныя). Месца за барабанамі заняў Аляксандр Старажук.

2003—2005

Першыя чарнавыя запісы для новага альбому зрабілі ў восені 2002, пасля чаго ў студзені 2003 з’ездзілі ў Кіеў да Яўгена Ступкі. Дзве песні з шасці запісаных увайшлі ў эксперыментальны самотнік «Чырвоны кальсоны» (май 2003), куды таксама ўвайшла вялікая колькасць рэміксаў ад сяброў гурта.

Падчас запісу Аляксея Зайцава на бас-гітары замяняе Уладзімір Эгліціс з гурта Карла Хламкіна. Прыкладна ў той самы час калектыў пакідае Ягор Дрындзін. Трубачом робіцца валтарніст Павел Кузюковіч[3].

Вынікам амаль гадавое працы стаў альбом «Золотые яйцы» (красавік 2004), гучанне якога было прыкметна больш «незалежным», з досыць моцным уплывам ска і рэггі. Да часу яго выпуску было знята два відэакліпы. Першы, на песню «Раінька», стаў самай няўдалай працай Ігара Пашкевіча. Другі, выкананы ў тэхніцы пластылінавае анімацыі знялі браты Сідарукі.

Да выхаду альбому Сяргей Міхалок мяняе свае вонкавае аблічча. У жніўні 2004 года з’явілася відэа на песню «Почтальоны», знятае амерыканскім рэжысёрам Кевінам Джэксанам. Самае дарагое і, мусіць, самае няўдалае відэа гурта.

2006—2007

У 20042006 гадах «Ляпіс Трубяцкой» актыўна займаўся саўндтрэкамі. Каманда запісала музыку да серыяла «Мужчыны не плачуць» і фільму «Апошні забой» (абодва знятыя расійскім рэжысёрам Сяргеем Бабровым). Вынікам стаў зборны альбом «Мужчины не плачут. Музыка для кино», большасць песень якога былі запісаны ў фармаце напаўакустычнага бэнду з акардэонам. Ён выйшаў у сакавіку 2006.

Разам з тым яшчэ ўлетку 2005 калектыў пачаў працу над сваім чарговым дыскам. Першыя новыя песні («Андрюша», «Харэ») былі прадстаўлены слухачам яшчэ да студыйнага запісу на фэстах «Нашэсце» ў Казахстане і Расіі.

У першай палове 2006 у гурт вярнуўся адзін з заснавальнікаў калектыву — бас-гітарыст Дзмітрый Свірыдовіч (праўда, яму ізноў прыйшлося сысці ў канцы 2006, і тады яго замяніў Дзяніс Стурчанка). Трыумфальным можна назваць выступ «Ляпісаў» на «Таўрыйскіх гульнях» у маі 2006, дзе група выканала амаль усе свае хіты, а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

На працягу 2006 гурт шукаў саўндпрадзюсара для запісу новага матэрыялу, каб нарэшце ў поўнай меры рэалізаваць свае ска-панкавыя мары. Новым саўндпрадзюсарам стаў Віталь Цялезін («Океан Ельзи», «Братья Гримм» і іншыя). Альбом быў запісаны ў Кіеве з восені 2006 па вясну 2007. Першым паўнавартасным сінглам з яго стала песня «Харэ», з трэш-кліпам ад рэжысёра і акцёра Уладзіміра Япіфанцава, які быў запушчаны ў пачатку 2007. Але галоўнай ударнай сілай альбому стала песня «Капітал» з апакаліптычным відэакліпам Аляксея Церахава (суаўтар кліпаў «Ау» і «Розочка»), прэм’ера якога адбылася ў Інтэрнэце. За першы месяц ролік прагледзелі каля 100 тысяч чалавек. Альбом «Капитал» выйшаў у канцы красавіка 2007 і стаў новым вітком у творчасці калектывур[4]. Яго расійская прэзентацыя адбылася 1 мая ў Маскве, украінская — 17 мая ў Кіеве, а беларусы змаглі ўбачыць новую праграму 2 чэрвеня ў Бабруйску.

2008—2009

На цырымоніі ўручэння прэмій «Гукавая дарожка — 2008» у Маскве калектыў перамог адразу ў дзвюх намінацыях: «Рок» і «Гурт года».

«Ляпісы» ўпершыню патрапілі ў лік сушукальнікаў прэміі «Гукавая дарожка» (яна ж — «ZD Awards»), прычым адразу ў трох катэгорыях: «Рок», «Гурт года» і «Альбом года». Канкурэнтамі «Ляпісаў» былі: Земфіра, «Мумій Троль», «Акварыум», «Бі-2», «Горад 312», «Бумбокс», «Noize MC», «Quest Pistols» і нават Дзіма Білан (у намінацыі «Альбом года»). «Ляпісы» атрымалі дзве статуэткі, як лепшы гурт і лепшы рок-праект года.

7 сакавіка 2009 года ў маскоўскім спарткомплексе «Алімпійскі» мінула другая цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Чартавы тузін. Топ 13» («Чартова дюжина. Топ 13»). Гэтая прэмія лічыцца галоўнай узнагародай у вобласці рускай рок-музыкі. Беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» другі раз запар патрапіў у лік пераможцаў «Чартавага тузіну». Год назад «Ляпісы» атрымалі прэмію за кліп «Капітал», зняты рэжысёрам Аляксеем Церахавым. У 2009 годзе яны зноў патрапілі ў намінацыю «Відэакліп» — і зноў з ролікам Церахава «Огоньки».

У пачатку сакавіка 2009 года пачаўся маштабны тур па Беларусі. Цэнтральны канцэрт беларускага туру адбыўся 9 сакавіка ў Палацы спорту ў Мінску ў прысутнасці каля 9000 гледачоў. Акрамя гэтага чакаюцца выступы ў Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.

14 сакавіка 2009 года ў Маладзечне прайшла 13-я цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх музыкантаў «Рок-каранацыя». Крыштальныя кароны ўручаныя ў дзевяці намінацыях. Тры з іх дасталіся гурту «Ляпіс Трубяцкой»: «Песня года» («Зорачкі»), «Альбом года» («Manifest») і вялікая рок-карона — «Гурт года».

У жніўні 2009 года гурт прыняў удзел у фестывалі «Be Free», арганізаваным Еўрарадыё ў Чарнігаве (Украіна), пад бела-чырвона-белым сцягам выступіў разам з Воплі Відоплясова, Hair Peace Salon і многімі іншымі беларускімі і ўкраінскімі рок-музыкамі.[5][6][7][8][9]

2022

Гурт аднавіў канцэртную дзейнасць у 2022 годзе на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Было абвешчана аб дабрачынным еўрапейскім туры ў падтрымку Украіны.[10]

Remove ads

Склад

Дыскаграфія

Больш інфармацыі Год, Арыгінальная назва ...

Відэаграфія

  • 1997 — «Ау»
  • 1998 — «В платье белом»
  • 1998 — «Кинула»
  • 1999 — «Кинула» (feat. «Дискотека Авария»)
  • 1999 — «Розочка»
  • 1999 — «Яблони»
  • 2000 — «Дружбан» (Версія 1 — ад канца да пачатку)
  • 2000 — «Дружбан» (Версія 2 — нармальная)
  • 2000 — «Спорт прошел»
  • 2000 — «НЛО» (намаляваны Аляксеем Хацкевічам)
  • 2000 — «По аллеям» (пры ўдзеле Маскі-шоу)
  • 2001 — «Голуби»
  • 2001 — «Любовь повернулась ко мне задом» (feat. KARAPUZIKEE)
  • 2001 — «Сочи»
  • 2001 — «Некрасавица»
  • 2002 — «Юность»
  • 2002 — «Гоп-хип-хоп (рэмікс)» (feat. «Саша и Сирожа»)
  • 2003 — «Ласточки»
  • 2003 — «Раинька»
  • 2004 — «Золотые яйцы»
  • 2004 — «Почтальоны»
  • 2006 — «Андрюша»
  • 2006 — «Саяны»
  • 2006 — «Харе»
  • 2006 — «Олені» (feat. TIK)
  • 2007 — «Капитал» (версія 1 — гурт грае ў гаражы)
  • 2007 — «Капитал» (версія 2 — мультыплікацыя)
  • 2008 — «Керчь-2»
  • 2008 — «Жлоб»
  • 2008 — «Манифест»
  • 2008 — «Огоньки»
  • 2009 — «Belarus Freedom»
  • 2009 — «Зорачкі» (праект OpenSpace.ru)
  • 2009 — «Буревестник»
  • 2009 — «Светлячки»
  • 2010 — «Пульс эпохи»
  • 2010 — «Купляй беларускае» (праект Adnak.by)
  • 2010 — «Болт» (feat. Noize MC) (аўтар — Аляксей Церахаў)
  • 2010 — «Африка» (кавер на песню гурту «Комитет охраны тепла»)
  • 2011 — «Я верю» (версія 1 — аўтар Аляксей Церахаў)
  • 2011 — «Я верю» (версія 2 — аўтар Аляксандр Сцекаленка)
  • 2013 — «Месяц»
  • 2014 — «Матрёшка»
  • 2014 — «Воины света»
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads