Лілея кучаравая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Лілея кучаравая
Remove ads

Лілея кучаравая, Царскія кучары, Саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна роду Лілея (Lilium) сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

У сістэматыку віду ўваходзяць наступныя назвы[1]:

  • Lilium caucasicum (Miscz. ex Grossh.) Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]
  • Lilium martagon subsp. caucasicum Miscz. ex Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]

Лілея кучаравая вядомая пад народнымі назвамі галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі, лілея кучаравістая[2], лілея палявая[3], галубіныя звончыкі[4][5].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй ад 30 да 150 сантыметраў (зрэдку дасягае 200 см).

Лісце шырокаланцэтнае, каля 15 см у даўжыню і 5 см шырынёй, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй — чаргаванае. Мае гладкія краі.

Кветкі даволі буйныя, звычайна брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Можна назіраць расліны самай рознай афарбоўкі — ад белай да амаль чорнай. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод — шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.

Цыбуліна можа дасягаць 8 см у дыяметры[6].

Цвіце ў канцы чэрвеня—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

На адкрытым месцы, напрыклад, на сонечнай паляне, на расліне фармуюцца да дваццаці кветак.

Remove ads

Арэал

Распаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экзэмплярамі на абмежаваных плошчах.

Хімічны склад

Хімічны склад лілеі кучаравай мала вывучаны. Адзначана наяўнасць алкалоідаў ва ўсіх частках расліны, а таксама сапанінаў і флаваноідаў ў надземных частках. Цыбуліны ўтрымліваюць вялікую колькасць бялковых рэчываў, слізістыя рэчывы, вітаміны, цукры, жалеза, бор[7][8][9].

Выкарыстанне

Роданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.

Здаўна лілея кучаравая прымяняецца як лекавая расліна ў народнай медыцыне Кітая, Тыбету, Манголіі, Бураціі, Якуціі, Сібіры і Далёкага Усходу. Традыцыйна від мае харчовае значэнне, ужываюць у сырым, вараным, смажаным, сушоным выглядзе і ў якасці прыправы. Выкарыстоўваюць як сурагат кавы[8][9]. У ветэрынарыі дадаюць у корм хатніх жывёл для павышэння лактацыі і тлустасці малака.

Лілея кучаравая даўно выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, яна з’яўляецца добрым меданосам. Расліны ў вялікай колькасці збіраюцца на букеты, выкопваюцца цыбуліны, што прыводзіць да знясілення прыродных папуляцый.

Remove ads

Ахова

Thumb
Памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі
Thumb
Паштовая марка СССР

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (з 1981), ахоўваецца ва Украіне і Польшчы. Лілея кучаравая з’яўляецца рэдкім відам флоры Урала[10], занесена ў рэгіянальную зводку Сібіры (1980), зводку рэдкіх раслін па Цэнтральнай Сібіры (1979) і ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Марый Эл (1997).

Расліна рэкамендавана да ўключэння ў Чырвоную кнігу Казахстана. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу запаведнікаў.

Remove ads

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Leo Jelitto, Wilhelm Schacht, Alfred Fessler,. Die Freiland-Schmuckstauden. — Ulmer, 1998. — 683 с. ISBN 3-8001-6378-0.
  6. Макаров А. А. Растительные лечебные средства якутской народной медицины. — Якутск, 1974. — С. 35.
  7. Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа, 1990. — С. 68-69.
  8. Растительные ресурсы России и сопредельных государств: Цветковые растения, их химический состав, использование; Семейства Butomaceae-Typhaceae. СПб.: Наука, 1994. — С. 271.
  9. Горчаковский П. Л. Редкие и исчезающие растения Урала и Приуралья. М., 1982. — 208 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads