Ліпаў
аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́паў[1] (трансліт.: Lipaŭ, руск.: Липов) — аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 45 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Калінкавічы, за 122 км ад Гомеля[2]. Каля аграгарадка пачынаецца Ліпаўскі канал (прыток ракі Ведрыч)[3].
Гісторыя
Знаходзіўся ва ўладанні землеўласніка Ігната Тадэвушавіча Горвата. Пасля яго смерці, перайшоў у распараджэнне ягоных сыноў. У 1826 годзе ў спісе дваран Рэчыцкага павета маёнтак Ліпаў значыўся супольным уладаннем паўналетніх братоў Аляксандра і Станіслава Ігнатавічаў Горватаў. 31 сакавіка 1828 года падзельчым актам зямельнай спадчыны маёнтак перайшоў ва ўладанне іхняга малодшага брата — Атона Ігнатавіча Горвата[4].
Remove ads
Насельніцтва
Памятныя мясціны

- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы
- Ігнат Тадэвушавіч Горват (1764—к.1826), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў, мазырскі гродскі суддзя (1782—1795), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801)
- Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мінскі губернскі маршалак (1847—1853)
- Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай думы ад Кіеўскай губерні (1906) і член дэпутацкага «Краёвага кола Літвы і Русі», дэпутат (1910—1913) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Кіеўскай губерні
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads