Максім Анатолевіч Валадзько
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Валадзько (нар. 10 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021).
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, зрэдку прыцягваўся і да асноўнага складу. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў мінскім клубе СКВІЧ у Першай лізе. Галоўны трэнер СКВІЧа Сяргей Бароўскі стаў выкарыстоўваць Максіма як флангавага абаронцу (да таго той быў паўабаронцам).
Пасля вяртання з арэнды ў сезоне 2013 стаў рэгулярна праходзіць у асноўны склад барысаўскага клуба. Спачатку выходзіў на замену, а пачынаючы са жніўня 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.
У пачатку сезона 2014 месца асноўнага левага абаронцы барысаўчан заняў Філіп Младэнавіч, а Валадзько стаў пераважна выхадзіць на замену ў паўабарону. Улетку 2014 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы (часам нават правага ўскрайняга нападніка), але пад канец сезона вярнуўся на месца левага абаронцы.
У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, выступаючы ў асноўным на розных пазіцыях ля левага краю. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе каманды стаў запасным іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Арсеналам» да канца сезона[6], па заканчэнні якога ў ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].
Пасля сыходу з «Арсенала» некаторы час трэніраваўся з «Хімкамі», а ў кастрычніку 2020 года далучыўся да «Тамбова»[8]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пасля стаў выхадзіць у стартавым складзе.
У лютым 2021 года далучыўся да БАТЭ і хутка падпісаў кантракт[9]. Не меў рэгулярнага месца ў стартавым складзе, нярэднка выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[10].
У жніўні 2022 года стаў іграком андорскага клуба «Санта Калома»[11]. У чэрвені 2023 года перабраўся ў мальтыйскую «Фларыяну»[12], дзе гуляў да чэрвеня 2024 года[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2014 года ў таварыскім матчы супраць Мексікі (3:2), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі (8): 2009, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2015, 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (6): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2022
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2014, 2016, 2017, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Мальты: 2024
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads