Максім Уладзіміравіч Швяцоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Швяцоў (нар. 2 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2020—2022).
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.
У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.
У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.
У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі[5]. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[6].
У снежні 2022 года зноў падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[7]. У сезоне 2023 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральнага абаронцы Сяргею Паліцевічу, Аляксандру Сачыўку, Аляксею Гаўрыловічу. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Дынама»[8].
У ліпені 2024 года перайшоў у валгаградскі «Ротар»[9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2021
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads