Мардоўнік круглагаловы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Мардоўнік круглагаловы
Remove ads

Мардо́ўнік круглагаловы[1], дзед[2], мардоўнік[3], мардоўнік шарагаловы[4] (Echinops sphaerocephalus) — від кветкавых раслін роду Мардоўнік (Echinops) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна 1—2 м вышынёй. Корань мясісты стрыжнёвы. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, уверсе галінастае, круглявае 70—150 см вышынёй[5], апушанае бураватымі валаскамі, у верхняй частцы павуцініста белавата-лямцавае. Лісце чарговае, пёрыста-рассечанае, даўжынёй 10—20 см, шырынёй 4—10 см. Зверху цёмна-зялёнае, шурпатае ад жалезістых валасінак, з жаўтаватымі шыпамі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі трубчастыя, сабраны ў буйныя шарападобныя суквецці дыяметрам 3—5 см. Вяночкі бледна-блакітныя ці белыя, пылавікі цёмна-блакітныя. Плод — цыліндрычная сямянка даўжынёй 6—8 мм.

Remove ads

Арэал і біялогія

Распаўсюджаны на Украіне, а таксама на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры[5]. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкая расліна[5].

Святлолюбівая расліна. Сустракаецца на пустазельных месцах, аблогах, у хмызняках, каля пашы, па берагах ручаёў і рэк. Цвіце ў чэрвеніжніўні[5]. Плады паспяваюць у ліпеніверасні.

Хімічны склад

Плады ўтрымоўваюць алкалоіды (галоўным чынам эхінопсін) і тлусты алей (да 28 %)[5].

Значэнне і ўжыванне

Лекавая расліна. Да нядаўняга часу плады служылі сыравінай для атрымання медыцынскага прэпарата «Эхінапсін». У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца адвары з насення і настойкі з пладоў пры лячэнні галаўных боляў, эпілептычных прыпадкаў, безуважлівага склерозу і інш. Тлусты алей ўжываецца вонкава пры некаторых скурных захворваннях.

Выбітны познялетні меданос (багата вылучаемы нектар часам залівае ўсё суквецце; акрамя нектара, меданосныя пчолы збіраюць з мардоўніка круглагаловага бялёсы пылок). Пры спрыяльных умовах надвор’я медоноснасць складае да 1000 кг з гектара суцэльных зараснікаў. Нектар празрысты і бескаляровы, з прыемным і лёгкім рэзкім пахам[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  4. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Мордовник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 198—199. djvu Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads