Мардоўнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Мардоўнік
Remove ads

Мардо́ўнік[2][3] (Echínops) — род кветкавых раслін сямейства астравыя, або складанакветныя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя і двугадовыя, калючыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, простае або галінастае ў верхняй частцы, часта апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае. Кветкі трубчастыя, у шматлікіх адзіночных кошыках, утвараючых шарападобныя або падоўжаныя галоўчатыя суквецці з агульнай абгорткай. Абгорткі асобных кошыкаў складаюцца з 12—25 лісцікаў. Плодсямянка з чубком.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ад Іберыйскага паўвострава па Паўднёвай Еўропе да Японіі. Паўднёвая мяжа арэала праходзіць па Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, Ірану і Афганістану.

Расце, як правіла, па схілах узгоркаў, у стэпах, па берагах рэк на лугах, на ўзлесках сярод хмызнякоў, на пустках і ў ярах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Мардоўнік круглагаловы.

Віды

Thumb
Мардоўнік круглагаловы (Echinops sphaerocephalus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род складае каля 190 відаў[4] (каля 150 відаў[5]).

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. Напісанне Мардоўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. Мн., 2000, С. 112.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads