Маркета Вандроўшава

чэшская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Маркета Вандроўшава
Remove ads

Марке́та Вандро́ўшава[5][6] (чэшск.: Markéta Vondroušová; нар. 28 чэрвеня 1999(1999-06-28)[1], Сокалаў, Чэхія[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2023); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019); сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў адзіночным разрадзе; пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.

Хуткія факты Маркета Вандроўшава, Нарадзілася ...

У юніёрах: былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2015, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2014); пераможца парнага турніру Orange Bowl (2014).

Remove ads

Агульная інфармацыя

Бацька — Давід Вандроўш; маці — Індрышка Андэрлава (гуляла прафесійна ў валейбол).

Маркета пачала гуляць у тэніс у 4 гады разам з бацькам, з 10 гадоў стала трэніравацца ў Празе, а ў 15 гадоў ужо пераехала туды і жыла самастойна. Улюбёнае пакрыццё — грунт. Любімы гулец у тэнісе — Роджэр Федэрэр.

15 ліпеня 2023 года Маркета Вандроўшава заваявала першы тытул турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе на Уімблдане, у фінале адолеўшы Унс Джабір з лікам 6-4, 6-4[7].

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 99 119
2021 35 65
2020 21 600
2019 16 100
2018 67 634
2017 67 155
2016 376
2015 429 386


Выступленні на турнірах

Remove ads

Гісторыя выступленняў на турнірах

Станам на 18 ліпеня 2023 года

Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.

Больш інфармацыі Турнір, Вынік ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads