Марта Алегаўна Касцюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марта Алегаўна Касцюк (укр.: Марта Олегівна Костюк; нар. 28 чэрвеня 2002, Кіеў, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2017); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Кіеве ў 2002 годзе ў сям’і Алега Касцюка і яго жонкі Таліны (дзявочае прозвішча — Бейко). Бацька Марты займаў пасаду тэхнічнага дырэктара юніёрскага тэніснага турніру «Кубак Антэя», маці Таліна і дзядзька Тарас — у мінулым прафесійныя гульцы ў тэніс, выступалі за зборную Украіны[2]. Займалася тэнісам з дзяцінства, акрамя таго, стала кандыдатам у майстры спорту па акрабатыцы[3][4].
Remove ads
Спартыўная кар’ера
2015—2017 (юніёрскія гады)
У 2015 годзе выйграла прэстыжнейшы дзіцячы турнір Orange Bowl.
У 2016 годзе яна выйграла турнір Petits As, неафіцыйны чэмпіянат свету сярод тэнісістаў 12-14 гадоў, які ў свой час выйгравалі такія будучыя зоркі сусветнай вялічыні, як: Марціна Хінгіс (1991, 1992), Кім Клейстэрс (1997) і Дынара Сафіна (2000). У жніўні таго ж года яна дэбютавала на турніры дарослага ўзроўню ў Харкаве, дзе ў першым раундзе саступіла сваёй суайчынніцы Алене Плоскінай — 6:0, 6:1. У кастрычніку Касцюк адправілася на турнір катэгорыі ITF у Шарм-эш-Шейх, дзе дайшла да 1/8 фіналу[5]. У складзе зборнай Украіны (да 14 гадоў) разам з Дар’яй Лапатэцкай і Дар’яй Снігур выйграла камандны Кубак свету, а таксама летні і зімовы камандны Кубак Еўропы.
У студзені 2017 года Марта Касцюк, з’яўляючыся 11-й сеянай, выйграла юніёрскі Australian Open, аказаўшыся ў фінале мацнейшай за швейцарку Рэбеку Масараву (1-ы нумар пасеву) — 7:5, 1:6, 6:4[6].
У маі 2017 года 14-гадовая Касцюк выйграла свой першы турнір на дарослым узроўні, перамогшы ў венгерскім горадзе Дунакесі[7]: у паўфінале яна перамагла Аляксандру Каданцу[8], а ў фінале — Бернарду Пера — 6:4, 6:3. Адметна, што за ўвесь турнір Марта Касцюк не прайграла ніводнага сэту[9].
У верасні 2017 года ў пары з Вольгай Даніловіч выйграла юніёрскі Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
У кастрычніку 2017 года выйграла выніковы гадавы юнацкі турнір у кітайскім Чэнду.
2018—2019
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе, прайшоўшы кваліфікацыю, Касцюк толькі ў трэцім коле прайграла 4-й сеянай турніру — Эліне Світолінай, перад гэтым абыйграўшы 25-ю сеяную Пэн Шуай і Алівію Рагоўску. Гэты поспех дазволіў ёй заняць у рэйтынгу WTA па стане на 29 студзеня 2018 года 243-ю пазіцыю, знаходзячыся адначасова ў юніёрскім рэйтынгу ITF на 5-й пазіцыі[10].
У лютым 2018 года выйграла турнір ITF у Берні. У фінале тэнісістка перамагла першую сеяную Вікторыю Голубіч з Швейцарыі.

10 лютага дэбютавала ў складзе зборнай Украіны ў матчы Кубка Федэрацыі са зборнай Аўстраліі, здабыўшы перамогу над 26-ай ракеткай свету Дар’яй Гаўрылавай.
У 2019 годзе яна выйграла яшчэ два тытулы ITF Circuit і дайшла да чвэрцьфіналу турніру WTA ў Страсбуры.
Сезон 2021 года (топ-50 у адзіночках)
На пачатку студзеня 2021 года Марта прыняла ўдзел у турніры WTA-500 у Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы дарогу ў фінал расійскай спартсменцы Вераніцы Кудзярметавай. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ўкраінка ўпершыню ў кар’еры дайшла да чацвёртага раўнда, у якім саступіла ў двух сэтах Ізе Свёнтак з Польшчы.
Мела выступіць на алімпійскім турніры ў Токіа ў адзіночным і парным разрадах (з Элінай Світолінай), але адмовілася ад удзелу праз траўму пляча. У пары яе замяніла Даяна Ястрэмская[11].
2024: Чвэрцьфінал турніру Вялікага шлема, дэбют у топ-30
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2024 года яна абыйграла Клэр Лю, Элізэ Мертэнс, Эліну Аванесян і іншую нейтральную расійскую спартсменку, кваліфаерку Марыю Цімафееву на шляху да свайго першага чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема. Да паўфіналу прайсці не ўдалося, украінка саступіла Кока Гаўф з лікам 6:7, 7:6, 6:2. Гэта першы выпадак, калі адразу некалькі ўкраінак выйшлі ў трэці раўнд, а таксама рэкордная колькасць украінскіх тэнісістак, што выйшлі ў чвэрцьфінал на мейджары ў Адкрытую эру: дзве дзяўчыны[12][13].
Remove ads
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Выступленні на юніёрскіх турнірах
Remove ads
Зноскі
- Player Profile // WTA website
- Марта Костюк — украинская чемпионка, покорившая Австралию . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- Кто такая новая звезда украинского тенниса 14-летняя Марта Костюк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- Татьяна Ящук. Мама украинской чемпионки Australian Open: "Сразу поняла, что Марта - талант" (30 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- Победительница Australian Open Костюк: от $98 призовых до Большого шлема . Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ITF Tennis - Pro Circuit - $25,000 Dunakeszi - 08 May - 14 May 2017 . Міжнародная федэрацыя тэніса. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- Дунакеси. Костюк проведёт дебютный финал на профессиональном уровне . Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- 14-летняя украинка Марта Костюк выиграла турнир ITF . Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- Juniors Rankings (29 Jan 2018) . Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 31 студзеня 2018.
- Марта Костюк не сыграет на Олимпийских играх из-за проблем с плечом . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступаў пад сцягам Расіі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads