Марына Уладзіміраўна Занеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Уладзіміраўна Занеўская
Remove ads

Марына Уладзіміраўна[2] Занеўская (нар. 24 жніўня 1993 года, Адэса, Украіна) — бельгійская і ўкраінская тэнісістка; пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2009, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2011).

Хуткія факты Марына Занеўская, Нарадзілася ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Марына — малодшая з двух дзяцей Наталлі і Уладзіміра Занеўскіх; яе брата клічуць Руслан[3].

Украінка са спартыўнай сям’і: у дзяцінстве некалькі гадоў яна займалася мастацкай гімнастыкай, а ў восем гадоў пераключылася на тэніс. Улюбёнае пакрыццё — хард. У 2016 годзе змяніла грамадзянства на бельгійскае і стала выступаць пад сцягам Бельгіі.

Спартыўная кар’ера

Thumb
2015 год

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2022 года ўпершыню ў кар’еры здолела выйграць матч у асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема, перамогшы славенку Каю Юван у двух сэтах. Да гэтага Занеўская шэсць разоў прайгравала ў першых колах на турнірах Вялікага шлема. У другім коле Занеўская знялася да матчу.

23 мая 2022 года паднялася на найвышэйшае ў кар’еры 62-е месца ў рэйтынгу.

На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2022 года ў жаночым парным разрадзе дайшла да чвэрцьфіналу разам з бельгійкай Кімберлі Цымерман.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года другі раз у кар’еры выйшла ў другое кола турніру Вялікага шлема, абыйграўшы Кока Вандэвегэ (6-1 7-5). У другім коле Занеўская саступіла Вераніцы Кудзярметавай (2-6 3-6).

У 2023 годзе гуляла ў асноўнай сетцы на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але ўсялякі раз прайгравала ў першым коле.

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 81 177
2021 81 520
2020 258 340
2019 249 294
2018 221 105
2017 147 114
2016 127 144
2015 140 122
2014 134 117
2013 117 120
2012 197 328
2011 435 266
2010 293 339
2009 770


Выступленні на турнірах

Remove ads

Заўвагі

  1. Пачала турнір з кваліфікацыі.
  2. Трапіла ў аснову, прайграўшы ў фінальным коле кваліфікацыі.
  3. Матч не быў дайграны праз дрэннае надвор’е.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads