Марыс Бежар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыс Бежар
Remove ads

Марыс Бежар (фр.: Maurice Béjart, уласнае імя — Марыс-Жан Бержэ, фр.: Maurice-Jean Berger; 1 студзеня 1927, Марсель — 22 лістапада 2007, Лазана) — французскі танцоўшчык і харэограф, тэатральны і оперны рэжысёр, адзін з найбуйнейшых харэографаў другой паловы XX стагоддзя. Член Французскай акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Марыс Бежар, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Гастона Бержэ (1896—1960), філосафа, буйнога адміністратара, міністра адукацыі (1953—1960), члена Акадэміі маральных і палітычных навук (1955). Сямігадовым страціў маці. Пад уплывам убачанай пастаноўкі Сержа Ліфара вырашыў прысвяціць сябе балету. Вучыўся ў Ралана Пеці. У 1951 паставіў свой першы балет (у Стакгольме, у суаўтарстве з Біргіт Кульберг). У 1954 заснаваў кампанію фр. Ballet de l’Etoile, у 1960 — фр. Ballet du XХe Siècle ў Бруселі. У 1987 пераехаў у Лазану, дзе заснаваў кампанію фр. Béjart Ballet. Прыняў іслам.

Remove ads

Творчасць

Ставіў сюжэтныя і бессюжэтныя сімфанічныя балеты і сінтэтычныя спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэнічнага мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драматычнай ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у галоўнай партыі) П. Шафера і П. Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І. Стравінскага, «Балеро» М. Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л. Бетховена, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоўн божы» на музыку П. Чайкоўскага і Анры.

Працаваў у кіно, у тым ліку — з Клодам Лелушам (Адны і іншыя, 1981).

Remove ads

Узнагароды

• Прэмія Эразмус (1974)
• Імператарская прэмія (1993)
• Прэмія «le Prix Allemand de la Danse» (1994).

У 1986 г. быў прысвечаны ў рыцары Імператарам Японіі. Ганаровы грамадзянін Лазаны.

Зноскі

1. Maurice Béjart // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Itaú Cultural Maurice Béjart // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads