Марыя Гёперт-Маер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Гёперт-Ма́ер (ням.: Maria Göppert-Mayer; 28 чэрвеня 1906, Катавіцы, Польшча — 20 лютага 1972, Сан-Дыега , ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, адна з двух жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1963 год, сумесна з Гансам Енсенам, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра»; другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладанні фундаментальных прынцыпаў сіметрыі»).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гётынгенскі ўніверсітэт (1930). З 1931 года ў розных універсітэтах ЗША, з 1946 года ў Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фізічнай хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г. Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Член Амерыканскай АН і мастацтваў (1956).
Remove ads
Зноскі
- Maria Goeppert Mayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Maria Goeppert-Mayer // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Гёпперт-Майер Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 510. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
- http://www.nasonline.org/publications/biographical-memoirs/memoir-pdfs/mayer-maria.pdf — С. 311. Праверана 18 красавіка 2023.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- https://history.aip.org/phn/11604031.html Праверана 26 сакавіка 2019.
- NNDB — 2002.
- http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000765.html Праверана 29 сакавіка 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads