Мацвей Васілевіч Фурсаў

краязнавец, археолаг, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацвей Васільевіч Фу́рсаў (1825 — 8 чэрвеня 1901) — краязнаўца, гісторык, археолаг, сапраўдны стацкі саветнік.

Хуткія факты Мацвей Васілевіч Фурсаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Як казённакоштны выхаванец скончыў з сярэбраным медалём 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію, філасофскае аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1848 года служыў у Пскоўскай гімназіі на пасадзе старшага настаўніка гісторыі, з 1858 года — інспектарам у Пскоўскім ваенным вучылішчы. Адначасова выкладаў у Пскоўскім жаночым вучылішчы 1-га разраду рускую мову і гісторыю, займаў пасаду члена педагагічнай рады і справавода. У 1865 годзе пераведзены дырэктарам Шавельскай гімназіі. Пасаду дырэктара сумяшчаў з выкладаннем расійскай славеснасці, рускай і лацінскай моў, эпізадычна — гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўчых навук, чыстапісання і малявання. У 1872 годзе назначаны дырэктарам Слуцкай гімназіі, дзе выкладаў агульную геаграфію, расійскую і лацінскую мовы. У 1876 годзе пераведзены ў Магілёў на пасаду дырэктара гімназіі, у якой працаваў да выхаду ў адстаўку (1886). Выкладаў расійскую славеснасць, гісторыю і геаграфію, эпізадычна — латынь.

Працаваў рэдактарам неафіцыйнай часткі «Могилевских губернских ведомостей» (07.02.1883—15.11.1897). У вольны час вёў археалагічныя раскопкі ў басейне Дняпра, даследаваў рэшткі мамантаў у Аршанскіх ванаваных капальнях. Разам з С. Ю. Чалоўскім склаў карту археалагічных помнікаў Магілёўскай губерні. На 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні (1893) выступіў з рэфератам і прадставіў фотаздымкі старажытных цэркваў, розных гістарычных прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, выяўленых каля мястэчка Пятровічы Клімавіцкага павета, факсіміле старажытных рукапісаў і інш.

Аўтар гістарычнага нарыса ў кнізе «Опыт описания Могилевской губернии…» (Кн. 1—3. Магілёў, 1882—1884). У 1893 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства.

Remove ads

Літаратура

  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т./галоўны рэдактар Т. У. Бялова. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 378—379.
  • Асветнікі Зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выданне. — Мінск, 2006. — С. 451.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 506.
  • Фурсаў Мацвей Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 735—736. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads