Сямён Юльянавіч Чалоўскі
беларускі археолаг і краязнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён (Сымон[1]) Юльянавіч Чало́ўскі (1853, Магілёўская губерня — пасля 1915) — беларускі археолаг, краязнавец[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1888 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт[2].
Працаваў у Клімавічах міравым суддзёй, членам павятовага з’езда дваранства, кіраваў прытулкам сірот, з’яўляўся чыноўнікам па асобых даручэннях магілёўскага губернатара А. С. Дамбавецкага.
Навуковая дзейнасць
У 1890-х гадах праводзіў археалагічныя даследаванні ў Падняпроўі. Разам з М. В. Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі на тэрыторыях Мсціслаўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерні. У 1892 годзе яны праводзілі раскопкі курганоў у басейне рацэ Дняпро (больш за 60 насыпаў). Адкрыў гарадзішча і 20 курганоў каля горада Хоцімска, праводзіў раскопкі каля Успенскай царквы ў горадзе Крычаве Магілёўскай губерні. У 1893 годзе абследаваў гарадзішчы каля вёсак Тупічына і Валынеж на Магілёўшчыне[2].
У Мсціславе знайшоў старажытную гравюру абразоў Тупічэўскай Маці Божай (1711), гравіраваную дошку з выявай сям’і святых і іншыя матэрыялы[1]. Склаў археалагічную карту Магілёўскай губерні. Удзельнік IX археалагічнага з’езда ў горадзе Вільні (1893)[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Дневник курганных раскопок, произведенных по поручению г. начальника Могилевской губернии А. С. Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачевском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславском. – Могилев, 1892 (у сааўт.)
- Дневник курганных раскопок произведенных по поручению г. начальника Могилевской губ. А. С. Дембовецкого в течение июня 1893 г. в 3-х уездах Могилевской губернии. – Могилев, 1893
- Археологические раскопки 5 и 6 октября 1903 г. (при дер. Василевке Чериковского уезда) // Известия Археологической комиссии. Прибавление к вып. 9. – СПб., 1904. – С. 47–48.
Зноскі
- БелЭн, т. 17, С.212
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads