Мацюлішкі (Віленскі раён)
вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацюлішкі (літ.: Mačiuliškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаварышкаўскай сянюніі. Месціцца за 5 км ад Лаварышак.
Remove ads
Гісторыя
У 1860 годзе дзяржаўны[1] засценак, 1 двор[2]. Пасля 1861 года ў Міцкунскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. У 1866 годзе быў 1 двор, 15 жыхароў, з іх 1 праваслаўны і 14 каталікоў[1].
У 1892 годзе ў Мацюлішках нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, у будучыні беларускі мовазнавец і палітык.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Мацюлішкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Уваходзілі ў склад Віленскага ваяводства, гміна Міцкуны.
У другой палове верасня 1939 года Мацюлішкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938) — беларускі мовазнавец і палітык, аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (1918).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads