Лаварышкі

вёска ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаварышкіmap
Remove ads

Лава́рышкі[1], таксама Лаво́рышкес[2] (літ.: Lavoriškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Лаварышкаўскай сянюніі і сянюнайціі. Размешчана на рацэ Вільні, за 24 км на ўсход ад горада Вільні, за 8 км ад пераходу беларуска-літоўскай граніцы Лаварышкі — Катлоўка.

Хуткія факты Лаварышкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У III—IV стагоддзі на гэтым месцы з’явілася першае паселішча, звязанае з шляхам з Полацка да Кіева. Першы пісьмовы ўспамін пра Лаварышкі датуецца 1443 годам: у Літоўскай метрыцы зазначаецца, што вёску перадалі ваяводу віленскаму Яну Даўгірду. Пазней з вакольных вёсак склалася каралеўскае Лаварышкаўскае староства, якое аддавалі ў карыстанне асобам, набліжаным да каралеўскага двара. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года Лаварышкі ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1].

У XVII ст. Лаварышкі былі ў валоданні Пацаў, пазней дзяржаўцам лаварышкаўскім быў Даніэль Выгоўскі. З сярэдзіны XVIII ст. мястэчкам валодалі Зыбергі, па іх — ваявода брацлаўскі Міхал Касакоўскі.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лаваршыкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Расійскі імператар Павел I надаў староства з 93 гаспадарак і насельніцтвам 800 асоб кобрынскаму мастаўнічаму (польск.) Адаму Бельскаму. Да 1842 года дзяржаўцам быў тытулярны саветнік Падгурскі, пазней на царскі загад уся зямля перайшла ў дзяржаўнае ўладанне, кіраванне Лаварышкамі перадалі адміністратару. У часы вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў пры Лаварышках 28 жніўня 1863 года адбылася бітва паўстанцкага аддзела з расійскімі войскамі, у якой загінуў правадыр паўстанцаў Караль Ясевіч. На 1866 год у мястэчку было 17 будынкаў, з 1905 года дзейнічала народная школа.

Thumb
Стары касцёл, каля 1900 г.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Лавашыкі занялі войскі Германскай імперыі. Каля мястэчка адбыліся сутычкі, загінулых у якіх пахавалі каля касцёла[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лаварышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары ваколіц мястэчка атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Лаварышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы, у складзе сельскай гміны Міцкуны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. На 1931 год у мястэчку было 39 будынкаў[6], пошта, паліцэйскі пастарунак, пажарная станцыя, агульная школа.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагаворам аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Лаварышкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве. У 1941—1944 гадах мястэчка было пад акупацыяй Германіі, тут дзейнічалі партызанскія аддзелы Арміі Краёвай[3].

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 81 чал., з іх 67 каталікоў, 11 праваслаўных і 3 іўдзеі[7]
  • XXI стагоддзе: 1931 год — 202 чал.; 2011 год — 621 чал.
Больш інфармацыі 1897пер., 1959пер. ...
Remove ads

Славутасці

Thumb
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1899—1906)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads