Мемарыяльны комплекс «Памяць» (Добруш)

мемарыяльны комплекс у горадзе Добрушы Гомельская вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мемарыяльны комплекс «Памяць» (Добруш)map
Remove ads

Мемарыяльны комплекс «Памяць» (руск.: Мемориальный комплекс «Память») — мемарыяльны комплекс у горадзе Добрушы Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны на набярэжнай ракі Іпуць у цэнтры горада па вуліцы Ю. Гагарына.

Хуткія факты Мемарыяльны комплекс «Памяць», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У жніўні 1941 года ў Добрушы ішлі абарончыя баі ў адказ на наступ нямецкіх войскаў. Неўзабаве горад быў акупаваны[1].

Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылося 10 кастрычніка 1943 года.

На месцы брацкай магілы загінулых савецкіх салдат 9 мая 2005 года ўстаноўлены мемарыяльны комплекс «Памяць», дзе высечаныя імёны ўсіх 700 воінаў, якія загінулі пры абароне Добруша[2]. Архітэктар — Іван Васілевіч Дзямура.

Remove ads

Апісанне

Комплекс мае выгляд звона, сабранага з чатырох канструкцый. Вянчае звон набат, выкананы ў выглядзе праваслаўнага крыжа. Унутры канструкцый замацаваны зямны шар — сімвал жыцця. На гранітных плітах з кантавых частак канструкцый мемарыяльнага комплексу выгравіраваны імёны ўсіх 700 воінаў, якія загінулі пры абароне горада.

Мемарыяльны комплекс усталяваны на ўзвышшы круглай пляцоўкі, на якую вядуць шэсць прыступак.

Перад комплексам размешчана Алея Героям Савецкага Саюза, дзе ўстаноўлены гранітныя знакі з імёнамі ўраджэнцаў Добрушчыны, удастоеных гэтай узнагароды:

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу размешчана брацкая магіла.

У 1965 годзе тут быў усталяваны помнік, на п’едэстале якога знаходзіцца скульптура савецкага салдата з каскай у левай руцэ, правай рукой салдат абдымае постаць жанчыны, якая сядзіць. На пліце, размешчанай перад пастаментам, нанесеныя імёны 26 воінаў 73-й Навазыбкаўскай дывізіі, якія загінулі пры абароне і вызваленні горада Добруша.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads