Пётр Харытонавіч Басянкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Харытонавіч Басянкоў (13 (26) лістапада 1908, в. Вылева цяпер Добрушскі раён Гомельская вобласць — 24 ліпеня 1969) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, механік-кіроўца танка Т-34 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (24.3.1945), старэйшы сяржант[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыўшы пачатковую школу, з 1922 года працаваў слесарам у горадзе Гомелі.
У Чырвонай арміі з 1930 года[1]. Удзельнік савецка-фінскай вайны[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Член ВКП(б) з 1944 года. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Беларусі, Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі, Германіі[1].
Механік-вадзіцель танка Т-34 326-га танкавага батальёна (117-я танкавая брыгада, 1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) кандыдат у члены ВКП (б) старэйшы сяржант Пётр Басянкоў асабліва вызначыўся пры вызваленні Латвіі.
18 верасня 1944 г. ля горада Добэлэ Латвійскай ССР экіпаж танка, у складзе якой быў механік-кіроўца Басянкоў, адбіў 8 контратак танкаў суперніка, знішчыўшы тры танка і адну самаходную гармату. Застаўшыся адзін, пасля гібелі астатніх членаў танкавага экіпажа, Пётр Басянкоў не спыніў бою да падыходу падмацавання[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старэйшаму сяржанту Басянкову Пятру Харытонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5958).
У 1946 годзе П. Х. Басянкоў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе-героі Адэсе, затым у Гомелі, і ў працоўным пасёлку Касцюкоўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1] Беларусі. Памёр 24 ліпеня 1969 года.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 5958)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Два ордэна Чырвонай Зоркі
- Медалі, у тым ліку:
Памяць
- Імя Героя носіць вуліца ў горадзе Добрушы.
Зноскі
- Басенков Пётр Харитонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads