Мнагавочка шчаўевая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мнагавочка шчаўевая (Lycaena dispar) — дзённы матылёк з сямейства блакітніц.
Remove ads
Апісанне


Шчупікі ўкарочаныя. Вусікі з добра адасобленай булавой. Даўжыня пярэдніх крылаў да 2 см. Верхні бок крылаў вогненна-чырвоны з чорным малюнкам. Мае моцна выражаны палавы дымарфізм і адносіцца да ліку надзвычай зменлівых відаў.
У формы f. batava на пярэдніх крылах ёсць толькі па адной чорнай кропцы, на задніх крылах характэрная чорная аблямоўка. Самкі значна цямнейшыя, са мноствам чорных кропак на пярэдніх крылах і адным чорным полем на задніх.
Remove ads
Заўвагі па сістэматыцы
Від ва Усходняй Еўропе прадстаўлены падвідам rutila Werneburg, 1864. Матылі намінатыўнага падвіду, які быў распаўсюджаны на тэрыторыі Вялікабрытаніі і да гэтага моманту лічыцца зніклым, адрозніваліся яркім чырвона-аранжавым верхнім бокам крылаў і прыкметным блакітнаватым адценнем ніжняга боку задніх крылаў.
Арэал
Насяляе ўмераны пояс Еўразіі. Від нярэдкі, але сустракаецца лакальна. Адсутнічае ў паўночных абласцях Расіі, у найбольш засушлівых тэрыторыях стэпавай зоны Еўразіі і Паўднёвага берага Крыму (наваколлі вёсак Курскае , Даліннае, Літвіненкава , Дзянісаўка, Чапаева, Глазаўка ), на Цэнтральным Каўказе. На Беларусі сустракаецца вельмі часта, кармавая расліна — шчаўе.
Насяляе вільготныя лугі, забалочаныя лясныя паляны, тарфянікі, балоты, берагі розных вадаёмаў. Радзей сустракаецца ў парках, садах, на тэрыторыях гарадоў і пасёлкаў.
У стэпавай зоне звязаны з далінамі буйных рэк і насяляе даліны рэк і балоты, сустракаючыся лакальна. На тэрыторыі Узбекістана засяляе раўнінныя і стэпавыя сярэднегорныя ўвільготненыя ўчасткі з багатай травяністай расліннасцю на вышынях 500—1000 м над узроўнем мора, радзей сустракаецца ў аазісах. На Каўказе насяляе вільготныя пойменныя лугі па берагах рэк і ручаёў. Сустракаецца на раўніне і ў нізкагор’ях да 500 м.
Біялогія
У залежнасці ад шыраты арэала развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях на працягу года. Час лёту матылькоў пры развіцці аднаго пакалення (на поўначы арэала) — з пачатку чэрвеня (у цёплыя гады — з канца мая) да сярэдзіны ліпеня. Пры развіцці двух пакаленняў у год (напрыклад, на тэрыторыі Украіны) час лёту матылькоў прыпадае на май-чэрвень і з сярэдзіны ліпеня па пачатак верасня.
Самка адкладае па 1 яйцу на лісце кармавой расліны. Кармавыя расліны вусеняў: Bistorta officinalis, драсён птушыны (Polygonum aviculare), шчаўе воднае (Rumex aquaticus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе прыбярэжнае (Rumex hydrolapathum), Rumex obtusifolius sylvestris. Пладавітасць адной самкі да 100 яец. Стадыя яйца доўжыцца каля 5-7 дзён. Зімуюць гусеніцы. Кукалкі прымацаваныя да сцёблаў кармавой расліны. Развіццё кукалкі доўжыцца 12 дзён.
Remove ads
Ахова
Прызнана, што від скарачаецца ў колькасці або знікае на тэрыторыі многіх краін Еўропы (Францыя, Нідэрланды, Грэцыя, Люксембург, Германія, Чэхія, Польшча, Італія і інш.).
Да цяперашняга часу вымерлі: Намінатыўны падвід у Вялікабрытаніі і ssp. gronieri Bernardi у Францыі.
Ахоўваецца Бернскай канвенцыяй 1979 года.
Уключаны ў Чырвоныя кнігі Усходняй Фенаскандыі (1998) для Германіі (2 катэгорыя), Даніі (0 катэгорыя), Фінляндыі (1 катэгорыя), Маскоўскай вобласці (1998) (3 катэгорыя).
Падвід ssp. rutila Wemeburg, 1864 уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана (2 катэгорыя), бо за апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца рэзкае скарачэнне колькасці на тэрыторыі краіны да адзінкавых асобін. Папуляцыя ва Узбекістане скарачаецца з-за знішчэння прыродных месцаў пражывання ў выніку ўзворвання цалінных зямель, правядзення высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, празмернага сенакосу[1].
Remove ads
Зноскі
- Красная книга Республики Узбекистан. — Т. II — Животные. — Ташкент: Chinor ENK, 2009. — 218 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads