Мураваная Ашмянка
аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мурава́ная Ашмя́нка[1] (трансліт.: Muravanaja Ašmianka, руск.: Мурованая Ошмянка) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мураванаашмянкоўскага сельсавета. Насельніцтва: 415 чал. (2015).
Remove ads
Геаграфія
Размешчана на Ашмянскім узвышшы, за 11 км на паўночны захад да Ашмян і 28 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Паблізу вёскі мае выток рака Ашмянка.
Гісторыя
Захаваліся руіны[2] друкарні (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590, перабудаваны ў жылы палац у 19 стагоддзі), якая ў пачатку 17 ст. належала Крыштафу Дарагастайскаму і дзе была надрукавана «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615). Касцёл Дзевы Марыі (драўляны будынак са званіцай, збудаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст., падноўлены ў 1841 і 1874), які з’яўляе прыклады барока, класіцызму і народнага драўлянага дойлідства.
Падчас 2-й сусв. вайны (май 1944) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і літоўскага дапаможнага кантынгенту (на нямецкай службе).
Remove ads
Насельніцтва
- 1866 год — 184 чал., 26 двароў.
- 1886 год — 330 чал., 44 двары.
- 1905 год — 306 чал.
- 1999 год — 338 чал., 134 гаспадаркі.
- 2015 год — 415 чал., 155 гаспадарак.
Інфраструктура
У вёсцы бальніца, сярэдняя школа.
Славутасці
- Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры.
- Друкарня — помнік гісторыі і дойлідства, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі.
- Даўнія выявы вёскі
- Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Каплічка
- Свіран
- Свіран
- Свіран, фрагмент
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads