Мяна
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяна́ — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чарніца (прыток Плісы, басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
Назва Мяна балцкага паходжання.
Роднасная гідронімам Мень (польск. Mień), Менка / Мена / Мень (прыток Пцічы), Мена (прыток Дзясны на ўсходзе ад Чарнігава), Менка (прыток ракі Жыжалы ў басейне Акі, каля Вязьмы).
Гэтыя назвы паходзяць ад стараеўрапейскай гідранімічнай асновы *main-, што звязаная з латышскім maiņa «балота» і далей з літоўскім maiva «балота, твань»[1]. Далей да аднаго з варыянтаў індаеўрапейскага кораня *mei- са значэннем размякчэння, падрабнення[2].
Таго ж паходжання і літоўскія гідронімы Mainia, Minia, Minija — ад сінанімічных асноў *main- : *min- са значэннем «балота» (літ. mynė «балота, твань»)[3].
Значэнне назвы Мяна можна перадаць як «Балацінная (рака)».
Remove ads
Водаапісанне
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 66 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.
Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход вёскі Дуброва[4]. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на паўночным захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Зноскі
- H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 710—712.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads