Чарніца (прыток Плісы)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарні́ца, Чарніца Нагорная — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пліса (басейн Дняпра).

Хуткія факты Чарніца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 186 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера (вадасховішча) на захад ад вёскі Слабада. Упалае ў Плісу на поўдзень ад вёскі Трубянок[1]. Вадазбор у верхнім цячэнні ў межах Мінскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім — Цэнтральнабярэзінскай раўніны[2]. Рэчышча каналізаванае[2]. Сярод прытокаў — Мяна[3].

На рацэ (на паўднёвы ўсход ад горада Смалявічы) створана вадасховішча[4].

Каля ракі пасёлкі Чарніца, Цэнтральны, Чарніцкі, вёскі Чарнікаўшчына, Палявая, Ліпкі, Малыя Ліпкі. У пасёлку Цэнтральны размешчаны «Дом паляўнічага»[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 19—20, 52. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads