Дубінкі (Літва)

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубінкі (Літва)map
Remove ads

Дубінкі[1], таксама Дубінгей (літ.: Dubingiai) — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы, на беразе возера Асвяя. Адміністрацыйны цэнтр Дубінкаўскай сянюніі.

Хуткія факты Дубінкі, Краіна ...

Месцяцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Remove ads

Гісторыя

Дубінкаўская зямля ўпершыню згадваецца ў 1334 годзе[2]. У 1373 і 1377 гадах Дубінкі пацярпелі ад нападаў крыжакоў. У пачатку XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт збудаваў каля Дубінак драўляны[3] замак, у якім заснаваў касцёл Святога Духа.

У канцы XV стагоддзя вакол замка ўтварылася мястэчка. Да пачатку XVI стагоддзя Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намеснікамі, пасля сталі ўласнасцю Радзівілаў, а Юрый Радзівіл распачаў тут узводзіць мураваны замак. Па яго смерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да яго сына Мікалая Радзівіла «Рудага», які ў 1564 годзе прыняў кальнівісцкае веравызнанне і перарабіў касцёл на кальвінскі збор. Той зрабіўся месцам пахавання біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў[4].

У другой палове XVI—XVII стагоддзях цэнтр Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 гадах тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагоддзі Дубінкі складаліся з дзвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў[4]. У 1651 годзе ў мястэчку было 67 дымоў (каля 450 жыхароў), аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэнняў іх колькасць скарацілася да 12[4].

У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сінод кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.

Thumb
Замчышча на літаграфіі з малюнку Напалеона Орды

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З 1808 года — ва ўладанні Тышкевічаў.

З 1918 года — у складзе Літвы, летняя рэзідэнцыя прэзідэнта Антанаса Смятоны.

23 чэрвеня 1944 годзе мясцовае падраздзяленне Арміі Краёвай ўчыніла гвалт над больш чым 20 жыхарамі-літоўцамі[5][6] ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеянні да польскіх жыхароў Гліцішкаў літоўскімі калабарацыяністамі[5][6].

У пачатку XXI стагоддзя на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалагічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзены астанкі Радзівілаў. Па аналізе ДНК літоўскія і польскія спецыялісты здолелі ідэнтыфікаваць косці Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудага. 5 верасня 2009 года астанкі стрыечных братоў былі ўрачыста перахаваныя ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збору[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1866 — 363 чал., з іх 241 каталік, 102 іўдзеі, 20 праваслаўных.[8]
  • 1897 — 363 чал.
  • 1923 — 265 чал.
  • 1959 — 102 чал.
  • 1970 — 130 чал.
  • 1989 — 253 чал.
  • 2001 — 229 чал.
  • 2011 — 208 чал.

Славутасці

  • Замчышча, падмуркі збору (XVII ст.)
  • Могілкі каталіцкія, званіца касцёла (1672)

Страчаная спадчына

  • Касцёл Св. Георгія (1672)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads