Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова.

Хуткія факты Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Навучальная ўстанова заснавана ў 1993 годзе ў Кіеве, сярод заснавальнікаў — Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут», Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны, карпарацыя IBM і інш.

Універсітэт сярод іншага спецыялізуецца на падрыхтоўцы інжынераў для нафтагазавай сферы, эканамістаў, менеджараў, філолагаў-перакладчыкаў, сацыяльных работнікаў, спецыялістаў па фізічнай рэабілітацыі і інш. З’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў.

Універсітэт мае IV (вышэйшы) узровень акрэдытацыі. Студэнты навучаюцца па дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формах навучання. Па выніках навучання выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыйныя ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра, спецыяліста ці магістра, функцыянуе аспірантура і дактарантура, ваенная кафедра, маецца ўласны інтэрнат, ёсць падрыхтоўчыя курсы.

Remove ads

Структура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads