Чарнігаўская (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнігаўская (укр.: Черні́гівська, ⓘ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года.
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю E95 (М01) і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва).
На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Сацгорад і прамзона.
Remove ads
Канструкцыя
Пасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб’ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформеннага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта і аналагічная станцыям метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве.
21 лістапада 1974 года праз высокі пасажырапаток на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»).
Remove ads
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:03.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:53
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:51
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:41
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:07
Фотаздымкі
- Платформа станцыі
- Платформа станцыі ўвечары
- Непрацуючая бакавая платформа
- Выгляд з наземнага вестыбюля ў накірунку станцыі «Лясная»
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Вестыбюль станцыі раніцай
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads