Мікалай Іванавіч Сталяроў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Сталяро́ў[1] (20 мая 1919, Крычаў — 14 жніўня 1985, Троіцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 629-га знішчальнага авіяцыйнага палка 102-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі войскаў СПА тэрыторыі краіны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Крычаў Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні(цяпер горад Магілёўскай вобласці). Рускі.
З дзяцінства жыў у Ленінградзе. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ. Працаваў судовым зборшчыкам.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. У дзеючай арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны — з пачатку баявых дзеянняў.
У ходзе Сталінградскай бітвы здзейсніў 127 баявых вылетаў, правёў 38 паветраных баёў. Асабіста збіў 6 і ў групе — яшчэ 4 самалёты праціўніка. Эскадрылля лейтэнанта Сталярова прыняла ўдзел у 39 паветраных баях, не страціўшы ні аднаго самалёта.
У 1960 годзе звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у горадзе Троіцк Чалябінскай вобласці.
Памёр 14 жніўня 1985 года. Пахаваны ў горадзе Троіцк.
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лютага 1943 «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза;
- ордэн Леніна;
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- два ордэны Чырвонай Зоркі;
- медаль «За баявыя заслугі»;
- медаль «За абарону Сталінграда»;
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- медалі.
Remove ads
Памяць
- У горадзе Троіцку на доме, у якім жыў Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама на Алеі Герояў яму ўстаноўлены бюст.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads