Мікалай Ісакавіч Туранкоў
вучоны ў галіне глебазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Ісакавіч Туранко́ў[1] (8 жніўня 1922 — 1998) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1949 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у Інстытуце сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. З 1960 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1962 года займаў пасаду загадчыка аддзела глебавых працэсаў, з 1972 года загадваў лабараторыяй аховы глеб ад тэхнагеннага забруджвання.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. І. Туранкову належаць навуковыя працы ў галіне генезісу глеб, іх ахове, воднаму рэжыму, глебаўтварэнню і інш.
Сярод апублікаванага:
- Почвы Белорусской ССР. — Мн., 1974. (у сааўтарстве)
- Палево-подзолистые почвы Белоруссии — Минск: Наука и техника, 1980.
Сааўтар патэнта «Фосфорно-азотное удобрение» па выкарыстанню адходаў вытворчасці бялкова-вітаміннага канцэнтрату вільготнасцю 25,0—27,4 % у якасці фосфарна-азотнага ўгнаення[2].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)[3].
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads