Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка
сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 31 жніўня 2004) — сын Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія

Трэці сын Аляксандра Лукашэнкі. У адрозненне ад старэйшых братоў, Віктара і Дзмітрыя, Мікалай — пазашлюбны, яго маці — урач Ірына Абельская[1].
Першае публічнае з’яўленне Мікалая Лукашэнкі адбылося ў красавіку 2008 года, трохгадовы хлопчык разам з бацькам удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку на будаўніцтве «Мінск-Арэны»[2][3]. Тады не паведамлялася, што гэта за дзіця разам з Лукашэнкам, але неўзабаве ў інтэрв’ю Лукашэнка сказаў, што гэта яго трэці сын.
Аляксандр Лукашэнка пачаў браць сына на публічныя мерапрыемствы пасля кансультацый з вядомым брытанскім піаршчыкам Цімаці Бэлам, супрацоўніцтва з якім пачалося ў сакавіку 2008 года[4]. Бэл раіў Лукашэнку, што сямейны чалавек выклікае болей даверы грамадзян і варта змяніць імідж «бацькі» на вобраз таты, добрага і клапатлівага[5][6].

Пазней Мікалай рэгулярна з’яўляецца з бацькам на публічных мерапрыемствах — быў на ваенных вучэннях і парадах, у паездках па краіне і нават на месцы тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне, у замежных паездках і на сустрэчах з кіраўнікамі дзяржаў, у прыватнасці з Уладзімірам Пуціным, Дзмітрыем Мядзведзевым, Баракам Абамам, Сі Цзіньпінам, Уга Чавесам, Нурсултанам Назарбаевым, Віктарам Юшчанкам, Аляксандрам Турчынавым, Ільхамам Аліевым, Папамі Рымскімі Бенедыктам XVI і Францыскам і многімі іншымі палітычнымі дзеячамі[7][2][8].
У 2011 годзе Мікалай Лукашэнка пайшоў у першы клас Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы[9]. Часта замест школьных заняткаў ён працягваў суправаджаць бацьку на публічных мерапрыемствах, у тым ліку ў замежных паездках. Займаецца музыкай (фартэпіяна), хакеем, лыжным спортам і біятлонам[10].
Ва ўзросце 10 гадоў прысутнічаў на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. У чэрвені 2020 года разам з бацькам на ваенным парадзе Перамогі ў Маскве[11].
У чэрвені 2020 года паступіў у 10-ы клас Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па профілі «Біялогія»[12], там сама вучыўся яго старэйшы брат[13] і вучацца Дар’я і Анастасія — унучкі Аляксандра Лукашэнкі, дочкі яго сына Дзмітрыя.
23 жніўня 2020 года Мікалай з аўтаматам АКС-74У у руках і ў экіпіроўцы байца спецпадраздзялення, быў з бацькам у сітуацыйнай зале ў Палацы Незалежнасці і каля яго[14][15]. На відэа, знятым пры падлёце верталёта да ачэпленага Палаца незалежнасці пасля заканчэння шэсця пратэстоўцаў Аляксандр Лукашэнка просіць падляцець бліжэй да праспекта Пераможцаў, на якім знаходзіцца рэзідэнцыя, і гаворыць: «Як пацукі разбегліся». Голас Мікалая за кадрам пытае: «Ну дзе яны?», на што Аляксандр Лукашэнка адказвае: «Уцяклі. Яны даведаліся, што ты будзеш там»[16][17]. Ролікі хутка разышліся ў сацыяльных сетках, карыстальнікі абвінавацілі Лукашэнку ў вар’яцтве, вяртанні 1990-х гадоў, а таксама былі здзіўлены, чаму ён узяў 15-гадовага сына з сабой[18].
У жніўні 2020 года Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ[19]. Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, ён скончыў прыватную гімназію ў мінскім раёне Дразды, аператарам якой стала заснаваная Ірынай Абельскай фірма[20].
Remove ads
Санкцыі
Зноскі
- Лукашенко: Мать младшего сына Николая «работает врачом» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011.
- Ирина Авидова. «Мне нравится фотография с малышом, когда я его учил в хоккей играть». Лукашенко рассказал о любимых фото (руск.). Комсомольская правда (10 апреля 2018). Праверана 28 ліпеня 2018.
- Александр Лукашенко занялся имиджем Беларуси, «Комсомольская правда», 15.03.2008.
- Лорд Белл Forever(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 4 верасня 2020.
- Lukashenko’s PR man sheds light on EU campaign (англ.)(недаступная спасылка). EUobserver (10 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2020. Праверана 4 верасня 2020.
- Татьяна Кирсанова. Маленький принц (руск.). Lenta.ru (5 сентября 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
- Мария Голованивская. Гастроли инфанта (руск.). Lenta.ru (6 октября 2015). Праверана 28 ліпеня 2018.
- Дмитрий Копаль. Коля Лукашенко пошел в первый класс (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (1 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 ліпеня 2018.
- Младшему сыну президента — 13 лет. Как Николай Лукашенко становится самостоятельной медиаперсоной (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (31 августа 2017). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 28 ліпеня 2018.
- Николай Лукашенко поступил в Лицей БГУ. Здесь также будет учиться внучка президента Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2020. Праверана 4 верасня 2020.
- Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2024.
- «Как крысы разбежались». Опубликовано видео, как Лукашенко прилетел к своей резиденции — и посмотрел с вертолёта на протестующих (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
- Николай Лукашенко не будет учиться в Лицее БГУ, он забрал документы (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (31 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 28 ліпеня 2024.
- Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах . Наша Ніва (3 верасня 2022).
- Backgrounder — Sanctions on fourth anniversary of fraudulent presidential elections in Belarus (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады . Урад Канады (9 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2024. Праверана 14 жніўня 2024.
- Павлюк, Олег; Кізілов, Євген. Канада покарала сина Лукашенка (укр.). Еўрапейская праўда (9 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2024. Праверана 14 жніўня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads