Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Прыляжа́еў[3] (27 верасня 1877 — 26 мая 1944) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, прафесар (1913), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933).

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Копасава[4] Пензенскай губерні (зараз у Мардовіі). У 1895 годзе скончыў духоўную семінарыю[5]. Паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[5] Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1900 годзе. Пачаў працу ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце на пасадзе асістэнта на кафедры арганічнай хіміі, з 1908 года — старшы асістэнт[5]. У 1912 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра[5]. З 1913 года працаваў у Варшаўскім універсітэце (прафесар), з 1915 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, з 1924 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадчык кафедры арганічнай хіміі ў 1924—1938[6] гадах. У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў адным са стваральнікаў хімічнага факультэта, яго дэканам[6] і адначасова ў 1931—1933 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. З 1935 года М. А. Прыляжаеў у Беларускім політэхнічным універсітэце.

Памёр 26 мая 1944 года ў Маскве. Пахаваны на Армянскіх могілках[5].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. А. Прыляжаеў з’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[5]. Асноўныя працы па хіміі кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў. Распрацаваў спосаб атрымання эпоксізлучэнняў (рэакцыя Прыляжаева).

Сярод апублікаванага:

  • Органические перекиси и их применение для окисления непредельных соединений. — Варшава, 1912.

Узнагароды

У 1912 годзе атрымаў Прэмію імя А. М. Бутлерава за працы па ўздзеянню арганічных гідрапераксідаў на негранічныя злучэнні[5].

Памяць

У 1969 годзе на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].

Зноскі

  1. Прилежаев Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads